Logo Polskiego Radia
Print

Упершыню на конкурсе "Эўрабачаньня" прагучыць беларуская мова

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.05.2017 16:04
Ужо заўтра ўвечары ў Кіеве ў другім паўфінале выступіць беларускі гурт Naviband.
фота: сацыяльныя сеткі

Упершыню на конкурсе Эўравізіі прагучыць беларуская мова. Ужо заўтра ўвечары ў Кіеве ў другім паўфінале выступіць беларускі гурт Naviband.
Гурт Naviband быў заснаваны 14 лютага 2013 году пасьля амаль выпадковай сустрэчы Ксеніі Жук і Арцёма Лук’яненкі. Так сталася, што абодва музыкі знаходзіліся ў той час у творчым пошуку. Абодва вакалісты ўжо даўно зьбіраліся зьмяніць стылістыку, у якой яны гралі раней. Можна сказаць, што калектывы, у якіх яны раней працавалі, былі супрацьлеглымі па гучаньню і стылі. Спалучыўшы такія розныя напрамкі, яны вырашылі паспрабаваць і сьпець адну песьню дуэтам.
У студзені 2014 адбылася прэзэнтацыя першага альбому гурту пад назвай «Лаві». Улетку 2014 група прыняла ўдзел у буйным польскім фэстывалі Halfway festival, дзе выступілі на адной сцэне з Лізай Ханіган. У сьнежні 2014 выйшаў акустычны альбом гурту на роднай мове «Сонцам сагрэтыя!» Летам музыкі перамаглі ў намінацыі «Адкрыцьцё году», а таксама былі адзначаныя ў намінацыі «Лепшая песьня на роднай мове» ў Нацыянальнай музычнай прэміі «Ліра».
Гурт удзельнічаў у фэстывалі «Дружба» разам з такімі гуртамі, як «Нагу зьвяло», «Сяргей Бабкін», «Дэльфін» і «Animal Джаз», а таксама ў Польшчы на фэсьце «Басовішча-2015».
Naviband рабіў спробы патрапіць на Эўрабачаньне ў 2016 годзе. Гурт нават трапіў у фінал беларускага нацыянальнага адбору. Але гэта ў бягучым годзе яны атрымалі перамогу ў нацыянальным адборы зь песьняй «Гісторыя майго жыцьця».
Naviband адразу пакарыў сэрцы беларускіх слухачоў, асабліва сваёй беларускай мовай і беларускім нацыянальным калярытам у сцэнічным вобразе. Яны актыўна робяць фотасэсіі і выступаць у беларускіх вышыванках, папулярызуюць беларускасьць і беларускую мову. Напрыклад, яны абʼехалі ўсю краіну з курсамі «Мова на нова». Яны сьпяваюць на беларускай, рускай і ангельскай мовах, ствараюць кавэр-вэрсіі. Напрыклад, на песьню Джамалы «1944». Чым пакарылі таксама і сэрцы ўкраінцаў.
Нават беларускае тэлебачаньне ўзяло прыклад з беларускіх выканаўцаў і паўфінал «Эўрабачаньня», у якім выступіць Naviband, будуць камэнтаваць па-беларуску.
«Слоган конкурсу сёлета «Сьвяткуйце разнастайнасьць», таму нам хацелася паказаць сьвету, у тым ліку, разнастайнасьць беларускай мовы, бо «Эўрабачаньне» актыўна глядзяць беларусы ў іншых краінах», – распавёў журналіст Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі Яўген Перлін, які будзе камэнтаваць другі паўфінал «Эўрабачаньня» на беларускай мове.
У другім паўфінале 11 траўня разам з Naviband выступяць Сэрбія, Аўстрыя, Расея, Македонія, Мальта, Румынія, Нідэрлянды, Вугоршчына, Данія, Ірляндыя, Сан-Марына, Харватыя, Нарвэгія, Швэйцарыя, Баўгарыя, Летува, Эстонія і Ізраіль.
Ксенія і Арцём выступяць пад нумарам 15. Фінал конкурсу «Эўрабачаньне» адбудзецца 13 траўня.

/

ав/Вікіпэдыя

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт