Logo Polskiego Radia
Print

Мясцовыя жыхары абараняюць Белавескую пушчу ад "экатэрарыстаў"

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.05.2017 16:04
Улады, мясцовыя жыхары й эколягі абараняюць Белавескую пушчу, аднак кожны па-свойму.
Photo: Marc Veraart/flickr.com/Commercial use allowed

Мясцовыя жыхары абараняюць Белавескую пушчу ад экатэрарыстаў
Улады, мясцовыя жыхары й эколягі абараняюць Белавескую пушчу, аднак кожны па-свойму.
Жыхары Гайнаўкі й Белавежы пачалі ў суботу пратэст супраць актывістаў экалягічнай арганізацыі Greenpeace, якія блякуюць высечку пашкоджаных караедам дрэў у Белавескай пушчы, паведамляе выданьне „Gazeta Polska Codziennie”.
Паводле іх, хворыя дрэвы разбураюць лясную экасыстэму і ўяўляюць сабой небясьпеку для турыстаў. Тым часам эколягі не падзяляюць гэтага меркаваньня й пратэстуюць супраць высечкі, між іншым, прыкаваўшы сябе да машынаў, якія працуюць у лесе.
Выданьне нагадвае, што ў Белавескай пушчы караед прычыніўся да буйных шкодаў. Цягам 5 апошніх гадоў было зьнішчана амаль 850 тысяч дрэваў. Акрамя таго, шмат сьведчыць пра тое, што насуперак заявам навукоўцаў, якія падтрымліваюць эколягаў, гэтыя зьнішчэньні не спыняюцца, а пашыраюцца.
У сваю чаргу хворыя ці мёртвыя дрэвы ўяўляюць сабой рэальную пагрозу для турыстаў, таму што ў любы момант могуць абваліцца й параніць, а нават забіць выпадковых людзей.
Таму, паводле Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя й мясцовых жыхароў трэба іх выдаліць зь лесу, каб аднавіць біяразнастайнасьць.
Аднак гэткія меры не падабаюцца дзеячам часткі экалягічных арганізацыяў, якія на мінулым тыдні пачалі акупаваць машыны, ускладняючы вываз мёртвай драўніны з пушчы, паведамляе выданьне „Gazeta Polska Codziennie”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт