Logo Polskiego Radia
Print

Моцна падаражэў адпачынак за мяжой

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 14.06.2017 18:31
Сёлета даражэй трэба заплаціць за Маёрку, Партугалію, Грэцыю ды іншыя краіны.
Photo: pixabay.com

Польскія турбюро ня маюць падстаў для таго, каб скардзіцца. Запатрабаваньне на адпачынак за мяжой зьдзівіла нават саміх прадаўцоў экскурсій.

Попыт на 20% большы, чым годам раней, ён дасягнуў узровень 2014 года, які быў найлепшым для польскай турыстычнай галіны, – кажа Анджэй Бэтлей з фірмы TravelData. Іншыя турфірмы адзначаюць яшчэ большы рост, напрыклад, Itaka прадала на 42% тураў больш чым у 2016 годзе. Ёсьць напрамкі, дзе свабодных месцаў ужо даўно няма. Гатэлі на вакацыі былі прададзеныя ўжо ў студзені.

Папулярнасьцю ў Польшчы карыстаецца папярэдні (ранейшы) продаж летняга адпачынку. Itaka прадала палову ўсіх сваіх прапановаў і хутка мусіла пашыраць прапанову. У прыватнасьці, гэта адносіцца да Грэцыі й Гішпаніі.

З тыдня на тыдзень расьце цана тураў, хаця тэарэтычна яны павінны таньнець, бо таньнее эўра й авіяцыйнае паліва. У TravelDate вылічылі, што ў сярэднім тур падаражаў на 45 эўра ў параўнаньні зь мінулым годам. Найбольш падаражалі адпачынкі на Маёрку, у Партугалію й Грэцыю. Таксама расьце цана ў Марока, Турцыю й Туніс.

Экспэрты адзначаюць, што сярод арабскіх краін таньнее толькі Эгіпет. Экспэрты папярэджваюць, што сёлета прапанова «гарачых тураў» будзе даволі сьціплай, паколькі значаная частка паездак ужо раскупленая. А турапэратары сёлета могуць чакаць рэкорднага заробку.

Dziennik.Gazeta Prawna/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт