Logo Polskiego Radia
Print

Гандлёвыя цэнтры - сучаснае месца адпачынку

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.06.2017 15:48
У сьвеце гандлёвыя галерэі ўжо становяцца самадастатковым гарадком.
Galeria Drukarnia in Bydgoszcz, central Poland. Galeria Drukarnia in Bydgoszcz, central Poland. Photo: public domain/wikipedia

У Польшчы гандлёвыя цэнтры зьявіліся прыкладна 30 гадоў таму. Спачатку галоўнае месца ў іх займаў супэрмаркет і невялікі гандлёвы пасаж. У палове 90-х павялічылася роля шапікаў і зьявіліся крамы з вопраткай. «Сёньня гэта зусім іншая гісторыя», – сьцьвярджае праектант Анна Суліма-Гілёў. Неўзабаве гандлёвыя цэнтры будуць пераўтварацца ў «мястэчка ў горадзе». Паводле апытаньняў, толькі 49% наведвальнікаў гандлёвых цэнтраў прыходзіць за пакупкамі вопраткі. Таму ў гэтых абʼектах зьяўляюцца кінатэатры, тэатры, мастацкія галерэі, клюбы фітнэс, а нават офісы і гатэлі. Сучасныя гандлёвыя цэнтры - гэта месца, дзе людзі бавяць свабодны час. Напрыклад, для падлеткаў гэта «сучасны панадворак».


У сьвеце гандлёвыя галерэі ўжо становяцца самадастатковым гарадком. Напрыклад, у Блумінгтоне ў ЗША гандлёвы цэнтар, акрамя парку гульняў, кінатэатра, акварыюма, мае шлюбную капліцу. У такійскім Midtown Mall знаходзіцца гатэль і шпіталь, у Дубаю, акрамя забаўляльнага цэнтра і тэатра, ёсьць таксама лыжны схіл.
Усьлед за сусьветнымі гандлёвымі цэнтрамі ідуць таксама і польскія.

Напрыклад, Галерэя Морэна ў Гданьску ладзіць музычныя сустрэчы, а таксама «Адкадэмію» для наймалодшых кліентаў аб’екту. Дзеці, між іншым, знаёміліся з старажытным Эгіптам, упрыгожылі гіганцкае велікоднае яйка й прымалі ўдзел у кулінарных майстар-клясах.
Puls Biznesu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт