Logo Polskiego Radia
Print

Чаму беларусы не памятаюць пасьляваеннай калектывізацыі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.12.2017 14:53
  • Чаму беларусы не памятаюць пасьляваеннай калектывізацыі.mp3
Распавядзе гісторык Алесь Смалянчук, які стварае Архіў вуснай гісторыі беларусаў.
Алесь СмалянчукАлесь Смалянчукradyjo.net/Я.Іванюк

Вольга Іванова з Беларускага архіву вуснай гісторыі разам з Алесем Смалянчуком падрыхтавалі да друку кнігу "Прамоўленая гісторыя. ХХ стагоддзе ў памяці жыхароў беларускай вёскі". Кніга ілюстраваная дакумэнтамі і фотаздымкамі са збораў экспэдыцый Архіва вуснай гісторыі за 2011-2017гг.

На думку прафэсара Смалянчука гэта фактычна першая спроба навуковага аналізу сабраных Архівам вусных успамінаў. І сьведчыць яна пра вялікую важнасьць гэтага накірунку гістарычных дасьледаваньняў для разуменьня беларускай гісторыі ХХ стагоддзя.

А сам Архіў на працягу 12-ці гадоў дзейнасьці сабраў ужо калекцыю больш за тысячу аповедаў. Гэта вынік 15-ці экспэдыцыяў, праведзеных у розных рэгіёнах Беларусі па розных тэмах - гаворыць Алесь Смалянчук у інтэрвію Яраславу Іванюку.

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт