Logo Polskiego Radia
Print

Маравецкі: Мы змагаемся, каб сьвет належаў людзям, а не элітам

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.01.2018 13:01
Польскі прэм'ер-міністар прымае ўдзел у Сусьветным эканамічным форуме ў Давос.
PAP/Leszek Szymański

«Мы змагаемся, каб сьвет належаў людзям, сем’ям, а не элітам», – гаворыць польскі прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі. Ён прымае ўдзел у Сусьветным эканамічным форуме ў Давос. Гэта прэстыжная і ўплывовая сустрэча сусьветных лідараў і экспэртаў са шматлікіх галінаў.
Кіраўнік польскага ўраду быў госьцем Польскага радыё. У сваім інтэрвію ён адзначыў, што галоўная мэта ўдзельнікаў форуму – направіць сьвет пасьля апошняга эканамічнага крызысу. АВ
Вы сустракаецеся з эўрапейскімі і амэрыканскімі палітыкамі, прадстаўнікамі глябальных фірмаў. Сустрэчы маюць разнастайную тэматыку. Ці ёсьць у іх нейкі супольны элемэнт?
М. Маравецкі: Такім супольным элемэнтам зьяўляецца склейваньне нанова нашага, дастаткова разьбітага сьвету пасьля крызысу, які выбухнуў некалькі гадоў таму. Гэта тычыцца таксама Эўропы. Варта, каб мы працавалі над супольнымі плянамі, тэмамі, якія нас аб’ядноўваюць. І гэта тое, што я тут раблю, чаму прысьвячаю сустрэчы з рознымі палітыкамі, напрыклад, з прэм’ерам Даніі. У гэтым канкрэтным выпадку размовы тычацца, між іншым, дэманапалізацыі рынку газу ў Эўропе.
Ці такія краіны як Данія і Нарвэгія, важныя з энэргетычнага пункту гледжаньня, могуць быць нашымі саюзьнікамі?
М. Маравецкі: Я на гэта разьлічваю. У прынцыпе, яны ўжо нашы саюзьнікі, але, як звычайна бывае, сутнасьць хаваецца ў падрабязнасьцях. І менавіта пра гэтыя падрабязнасьці мы размаўляем, каб дасягнуць паразуменьне, напрыклад, у пытаньні будаўніцтва газаправоду Baltic Pipe з Нарвэгіі ў Польшчы, а таксама ў шэрагу іншых, важных для Эўропы справах.
Пасьля Сусьветнага эканамічнага форуму ў Давосе Вы накіруецеся на саміт прэм’ераў Вышаградзкай групы. Там галоўнай тэмай будзе стварэньне Банку разьвіцьця Вышаградзкай групы. Калі можна чакаць інфармацыю аб даце ўтварэньня такой установы? Якімі будуць яе галоўныя мэты?
М. Маравецкі: Як і іншыя банкі такога тыпу, Банк разьвіцьця будзе фінансаваць інфраструктуру паміж нашымі краінамі. Ідэя нарадзілася два тыдні таму, таму рана казаць пра дату ўзьнікненьня. Але вяртаючыся да Давос, то я магу сказаць, што мы зьяўляемся вельмі моцным прадстаўніком краін, якія вельмі актыўна змагаюцца з афшорнымі зонамі. Мы змагаемся за тое, каб сьвет належаў людзям, сем’ям, а не элітам, асабліва найбагацейшым элітам. У апошнім часе мы сутыкнуліся з палярызацыяй даходаў, калі менш заможныя асобы амаль не адчувалі карысьці ад эканамічнага росту. Мы паказваем наш прыклад гаспадарчага разьвіцьця, якое абапіралася на адказным разьвіцьці, калі багатыя сацыяльныя праграмы сустракаюцца з вялікім зацікаўленьнем. Эканоміка без грамадзтва ня мае сэнсу. І тут у Давос гэта пачынаюць разумець.
У пятніцу ў Польшчу прыяжджае дзяржсакратар ЗША Рэкс Цілерсан. Ці можна спадзявацца канкрэтных дамоваў, напрыклад, у вайсковай галіне, на якія польскі ўрад вельмі моцна зьвяртае ўвагу?
М. Маравецкі: У вайсковых пытаньнях, энэргетычных, пытаньнях бясьпекі – у нас доўгая ліста тэмаў для размоваў. Я разьлічваю на тое, што сустрэчы з дзяржсакратаром Цілерсанам прасунуць наперад некалькі вельмі важных для нас пытаньняў. Акрамя згаданых тэмаў, я таксама буду размаўляць пра газаправод Nord Stream 2, які мае спалучыць Нямеччыну і Расею. Калі ён будзе пабудаваны, то транзыт газу праз Украіну ня будзе патрэбным. Варта, каб Рэкс Цілерсан меў поўную інфармацыю аб тым, што гэта можа азначаць. Разумеў рызыкі, пагрозы, небясьпеку, зьвязаныя з гэтым. Таксама мы будзем размаўляць пра як мага хутчэйшае ўзмацненьня прысутнасьці амэрыканскіх войскаў на ўсходнім флянгу NATO. Таксама многія іншыя тэмы.
Ці ў энэргетычных пытаньнях мы можам спадзявацца ад амэрыканскага боку слоўных гарантый ці канкрэтных дзеяньняў?
М. Маравецкі: Калі казаць пра энэргетыку, то ў сфэры імпарту амэрыканскага газу падпісаныя канкрэтныя сярэднетэрміновыя кантракты. Усё адбываецца згодна з плянамі, згодна з маімі размовамі раней у ЗША і тут у Давосе з сакратаром Рыкам Пэрым. З амэрыканскай адміністрацыяй мы ўтрымліваем сталы кантакт, каб зьмяншаць манаполію Газпрому, каб уплываць на прапанаваныя Расеяй цэны для Эўропы. Мы на гэта ўплываем і хочам, каб іншыя партнэры таксама гэта рабілі.
Дзякуй за размову.

«Мы змагаемся, каб сьвет належаў людзям, сем’ям, а не элітам», – гаворыць польскі прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі. Ён прымае ўдзел у Сусьветным эканамічным форуме ў Давос. Гэта прэстыжная і ўплывовая сустрэча сусьветных лідараў і экспэртаў са шматлікіх галінаў.

Кіраўнік польскага ўраду быў госьцем Польскага радыё. У сваім інтэрвію ён адзначыў, што галоўная мэта ўдзельнікаў форуму – направіць сьвет пасьля апошняга эканамічнага крызысу.

Вы сустракаецеся з эўрапейскімі і амэрыканскімі палітыкамі, прадстаўнікамі глябальных фірмаў. Сустрэчы маюць разнастайную тэматыку. Ці ёсьць у іх нейкі супольны элемэнт?

М. Маравецкі: Такім супольным элемэнтам зьяўляецца склейваньне нанова нашага, дастаткова разьбітага сьвету пасьля крызысу, які выбухнуў некалькі гадоў таму. Гэта тычыцца таксама Эўропы. Варта, каб мы працавалі над супольнымі плянамі, тэмамі, якія нас аб’ядноўваюць. І гэта тое, што я тут раблю, чаму прысьвячаю сустрэчы з рознымі палітыкамі, напрыклад, з прэм’ерам Даніі. У гэтым канкрэтным выпадку размовы тычацца, між іншым, дэманапалізацыі рынку газу ў Эўропе.

Ці такія краіны як Данія і Нарвэгія, важныя з энэргетычнага пункту гледжаньня, могуць быць польскімі саюзьнікамі?

М. Маравецкі: Я на гэта разьлічваю. У прынцыпе, яны ўжо нашы саюзьнікі, але, як звычайна бывае, сутнасьць хаваецца ў падрабязнасьцях. І менавіта пра гэтыя падрабязнасьці мы размаўляем, каб дасягнуць паразуменьне, напрыклад, у пытаньні будаўніцтва газаправоду Baltic Pipe з Нарвэгіі ў Польшчы, а таксама ў шэрагу іншых, важных для Эўропы справах.

Пасьля Сусьветнага эканамічнага форуму ў Давосе Вы накіруецеся на саміт прэм’ераў Вышаградзкай групы. Там галоўнай тэмай будзе стварэньне Банку разьвіцьця Вышаградзкай групы. Калі можна чакаць інфармацыю аб даце ўтварэньня такой установы? Якімі будуць яе галоўныя мэты?

М. Маравецкі: Як і іншыя банкі такога тыпу, Банк разьвіцьця будзе фінансаваць інфраструктуру паміж нашымі краінамі. Ідэя нарадзілася два тыдні таму, таму рана казаць пра дату ўзьнікненьня. Але вяртаючыся да Давос, то я магу сказаць, што мы зьяўляемся вельмі моцным прадстаўніком краін, якія вельмі актыўна змагаюцца з афшорнымі зонамі. Мы змагаемся за тое, каб сьвет належаў людзям, сем’ям, а не элітам, асабліва найбагацейшым элітам. У апошнім часе мы сутыкнуліся з палярызацыяй даходаў, калі менш заможныя асобы амаль не адчувалі карысьці ад эканамічнага росту. Мы паказваем наш прыклад гаспадарчага разьвіцьця, якое абапіралася на адказным разьвіцьці, калі багатыя сацыяльныя праграмы сустракаюцца з вялікім зацікаўленьнем. Эканоміка без грамадзтва ня мае сэнсу. І тут у Давос гэта пачынаюць разумець.

У пятніцу ў Польшчу прыяжджае дзяржсакратар ЗША Рэкс Цілерсан. Ці можна спадзявацца канкрэтных дамоваў, напрыклад, у вайсковай галіне, на якія польскі ўрад вельмі моцна зьвяртае ўвагу?

М. Маравецкі: У вайсковых пытаньнях, энэргетычных, пытаньнях бясьпекі – у нас доўгая ліста тэмаў для размоваў. Я разьлічваю на тое, што сустрэчы з дзяржсакратаром Цілерсанам прасунуць наперад некалькі вельмі важных для нас пытаньняў. Акрамя згаданых тэмаў, я таксама буду размаўляць пра газаправод Nord Stream 2, які мае спалучыць Нямеччыну і Расею. Калі ён будзе пабудаваны, то транзыт газу праз Украіну ня будзе патрэбным. Варта, каб Рэкс Цілерсан меў поўную інфармацыю аб тым, што гэта можа азначаць. Разумеў рызыкі, пагрозы, небясьпеку, зьвязаныя з гэтым. Таксама мы будзем размаўляць пра як мага хутчэйшае ўзмацненьня прысутнасьці амэрыканскіх войскаў на ўсходнім флянгу NATO. Таксама многія іншыя тэмы.

Ці ў энэргетычных пытаньнях ад амэрыканскага боку можна спадзявацца слоўных гарантый ці канкрэтных дзеяньняў?

М. Маравецкі: Калі казаць пра энэргетыку, то ў сфэры імпарту амэрыканскага газу падпісаныя канкрэтныя сярэднетэрміновыя кантракты. Усё адбываецца згодна з плянамі, згодна з маімі размовамі раней у ЗША і тут у Давосе з сакратаром Рыкам Пэрым. З амэрыканскай адміністрацыяй мы ўтрымліваем сталы кантакт, каб зьмяншаць манаполію Газпрому, каб уплываць на прапанаваныя Расеяй цэны для Эўропы. Мы на гэта ўплываем і хочам, каб іншыя партнэры таксама гэта рабілі.

Дзякуй за размову.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт