Logo Polskiego Radia
Print

Прафсаюзы патрабуюць удакладніць Закон аб абмежаваньні гандлю ў нядзелі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.03.2018 12:59
Паводле іх, буйныя гандлёвыя сеткі вынаходзяць розныя спосабы, каб толькі абыйсьці новыя правілы.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.  
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Прафсаюзы патрабуюць удакладніць Закон аб абмежаваньні гандлю ў нядзелі
Паводле іх, буйныя гандлёвыя сеткі вынаходзяць розныя спосабы, каб толькі абыйсьці новыя правілы.
Старшыня нацыянальнага аддзелу працаўнікоў гандлю прафсаюзу „Салідарнасьць” Альфрэд Буяра (Alfred Bujara) паведамляе, што прафсаюз унясе зьмены ў закон аб абмежаваньні гандлю ў нядзелю. Гаворка ідзе пра тое, каб увесьці ў закон фармулёўку „нядзельныя суткі без гандлю”. Прафсаюзы хочуць, каб згаданая фармулёўка вызначала гадзіны, у якія дзейнічае забарона на гандаль, то бок ад 22.00 у суботу да 5.00 раніцы ў панядзелак.
Паводле Альфрэда Буяры, без такіх удакладненьняў асабліва буйныя гандлёвыя сеткі будуць празьмерна эксплёатаваць працаўнікоў у дні, якія папярэднічаюць нядзелям, у якія крамы працаваць ня будуць.
IAR 3 - 2018-03-10 13:43:00 - HANDLOWA SOLIDARNOŚĆ-OGRANICZENIE HANDLU W NIEDZIELE-POTRZEBNA NOWELIZACJA
Альфрэд Буяра: Мы – прафсаюз і ініцыятар законапраекту – будзем патрабаваць унясеньня паправак у гэты закон. Асноўная справа гэта вызначэньне „нядзельных сутак”, якія пачыналіся б а 22.00 у суботу й заканчваліся а 5.00 раніцы ў панядзелак.
Паводле Альфрэда Буяры, буйныя гандлёвыя сеткі з самага пачатку выступалі супраць законапраекта аб абмежаваньні гандлю па нядзелях і цяпер вынаходзяць розныя спосабы, каб абыйсьці новыя правілы.
Альфрэд Буяра: Працадаўцы, асабліва гэтыя замежныя, лабіравалі супраць гэтага закону, калі мы яго падавалі ў Сэйм і пазьней. Цяпер яны хочуць выклікаць працаўнікоў на працу неадкладна пасьля поўначы ў нядзелю. Шмат сетак таксама вырашыла падоўжыць час працы. Зразумела, мы гэта бралі пад увагу, але гэта непрымальнае - падаўжаць час працы супрацоўнікаў ці продаж да 23:45 у суботу.
Альфрэд Буяра заклікае кліентаў не рабіць пакупак у суботу пасьля 22.00, то бок даць працаўніком гандлю магчымасьць правесьці нядзелі зь сям'ёй.
Закон аб абмежаваньні гандлю ў нядзелю ўступіў у сілу з 1 сакавіка. Паводле яго, сёлета крамы будуць працаваць у дзьве нядзелі ў месяцы, у 2019 годзе – у адну ў месяцы. У сваю чаргу з 2020 году крамы будуць працаваць усяго ў 7 канкрэтна вызначаных нядзеляў у год.
Закон прадугледжвае шэраг выключэньняў. Напрыклад, працаваць па нядзелях будуць пякарні, кандытарскія й кветкавыя крамы, заправачныя станцыі, крамы на вакзалаў і ў аэрапортах, а таксама невялікія сямейныя крамы, у якіх за прылаўкам стане сам уласьнік.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт