Logo Polskiego Radia
Print

Украінская кураціна пагражае польскім птушкагадоўцам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.04.2018 15:27
Польскія вытворцы мяса птушкі скардзяцца, што Эўразьвяз ускосна дапамагае канкурэнтам з Украіны.
Photo: zdenet/pixabay.com/CC0 Public Domain

Украінская кураціна пагражае польскім птушкагадоўцам
Польскія вытворцы мяса птушкі скардзяцца, што Эўразьвяз ускосна дапамагае канкурэнтам з Украіны.
Паток таннай кураціны з Усходняй Эўропы непакоіць польскіх вытворцаў мяса птушкі. Яны папярэджваюць, што Польшча сама стварае сабе канкурэнтаў, паколькі ўкраінскія вытворцы карыстаюцца падтрымкай Эўразьвязу, паведамляе „Rzeczpospolita”.
Польшча зьяўляецца лідарам па вытворчасьці кураціны, аднак Украіна, якая толькі разьвівае свой патэнцыял у гэтай галіне, прапануе мяса птушкі на 40% таньнейшае, чым польскае.
Паводле Рэспубліканскай рады па птушкагадоўлі, Эўразьвяз выдзеліў Украіне квоту на імпарт 40 тысяч тон мяса птушкі. У той жа час, у 2017 годзе гэтая краіна, выкарыстоўваючы нядобрасумленныя гандлёвыя практыкі, экспартавала ў ЭЗ у агульнай складанасьці 80 тысяч тон.
Польскім вытворцам кураціны не падабаецца, што іх канкурэнтам ускосна дапамагае сам Эўрапейскі Зьвяз, паколькі ўкраінцы карыстаюцца крэдытамі Эўрапейскага інвэстыцыйнага банку й Сусьветнага банку. Для прыкладу, крэдыт у памеры 500 мільёнаў эўра атрымаў буйны ўкраінскі канцэрн MHT.
Украінскі гігант узмацняе сваю прысутнасьць у Эўропе. Ён ужо купіў тры заводы ў Славаччыне, Нідэрляндах і Партугаліі, паведамляе „Rzeczpospolita”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт