У Люксэмбургу завяршыўся працэс Эўракамісіі супраць Польшчы па справе Белавескай пушчы. Суд прызнаў, што дзеяньні польскіх уладаў у пушчы парушалі эўрапейскае прыродаахоўнае заканадаўства. Гаворка пра масавую вырубку дрэваў па прычыне караедаў. У дыскусіі ў Польшчы прагучаў голас аб тым, што беларусы вырубаюць дрэвы ў Белавескай пушчы, а палякі ня могуць.
Мы вырашылі даведацца, як выглядае сытуацыя з вырубкай лесу ў Белавескай пушчы па беларускім боку. Пра гэта мы размаўляем з журналістам-эколягам Валерам Дранчуком, які шмат гадоў займаўся дасьледаваньнем сытуацыі ў Белавескай пушчы.
Беларусь заўсёды была брутальнай у адносінах з пушчай – гаворыць эколяг.
В. Дранчук: Колькі я памятаю, калі прыяжджаў у Белавескую пушчу, то фіксаваў толькі вытворчую дзейнасьць. Я заўсёды пісаў, што ў пушчу трэба ехаць ня слухаць птушак, а слухаць віскат пілы. Гэтая вытворчая дзейнасьць заўсёды была вельмі актыўная, не сумяшчальная з запаветным статусам. Мой адказ тым, хто ідэалізуе прынцыповае пытаньне адносна запаведнасьці ў Белавескай пушчы, адназначны: ня тут яны шукаюць адпаведную запаведнасьць. Я сумняюся, што ў Беларусі дайшлі да сэнсу таго, што такое нацыянальны парк і што такое сапраўдная запаведнасьць. Рубкі былі, ёсьць і яны застануцца, паколькі мэнталітэт не мяняецца.
Валеры Дранчук расказвае, што ён размаўляў з многімі старажыламі, які расказвалі, што раней, дзесяцігодзьдзі таму больш правоў аддавалі самой пушчы. Нават калі зьяўляўся караед, ніхто не праводзіў санітарную вырубку, пушчы дазвалялі самой спраўляцца з праблемамі.
Поўная размова ў далучаным гукавым файле.

ав