Армяне выйшлі на вуліцы, каб супрацьстаяць аўтарытарызму
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
23.04.2018 15:45
З 16 красавіка ў Ерэване ды іншых гарадах праходзілі масавыя пратэсты.
Foto: EPA/PHOTOLURE Dostawca: PAP/EPA
Людзі незадаволеныя тым, што ў краіне не адбылося зьмены ўлады.
Былы прэзыдэнт Армэніі Серж Саргсян абяцаў, што пасьля двух тэрмінаў аддасьць уладу. Аднак падчас яго кіраваньня ў краіне адбылася Канстытуцыйная рэформа. Армэнія з прэзыдэнцкай рэспублікі пераўтварылася ў парлямэнцкую, а прэм’ер-міністар атрымаў большыя паўнамоцтвы, чым раней меў прэзыдэнт.
17 красавіка армянскі парлямэнт абраў прэм’ер-міністрам былога прэзыдэнт. "За" прагаласавалі 77 з 94 дэпутатаў. Саргсян кіруе Армэніяй з 2008-га года. Ён абяцаў, што больш ня будзе балятавацца на пасаду кіраўніка краіны.
Ягоныя перавыбары абурылі армян. З 16 красавіка ў Ерэване ды іншых гарадах Армэніі працягваюцца мітынгі пратэстаў з заклікамі адстаўкі новаабранага прэм’ера. Учора паліцыя затрымала апазыцыйнага дэпутата, лідара пратэсту Нікола Пашыняна. Аднак гэта не правяло да спыненьня пратэстаў.
Сёньня раніцай сотні чалавек зноў выйшлі на вуліцы армянскай сталіцы ў рамках кампаніі грамадзянскага непадпарадкаваньня. Да пратэстоўцаў далучыліся вайскоўцы, студэнты да працаўнікі прадпрыемстваў. Чым скончыцца гэтае супрацьстаяньне ўлады ды армянскага грамадзтва? Пра гэта мы запыталіся ў палітоляга Паўла Ўсава.
размаўляў Юры Ліхтаровіч
слухайце размову ў гукавым файле
P.S: Пасьля запісу праграмы стала вядома, што Серж Саргсян падаў у адстаўку з пасады прэм'ер-міністра Армэніі.