Logo Polskiego Radia
Print

Шпацыр па «беларускаму» Беластоку

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.04.2018 19:35
  • Трубкін.mp3
У Беластоку шмат месцаў, зьвязаных зь беларусамі й Беларусьсю: будынкі былой Беластоцкай гімназіі, акруговага суду, гарадзкога тэатру.
Панарама Беластока: Рынак Касьцюшкі - адзін з галоўных пляцаў горада Панарама Беластока: Рынак Касьцюшкі - адзін з галоўных пляцаў горада commons.wikimedia.org/Karol Rutkowski/CC BY-SA 3.0

У нядзелю, 29 красавіка, у рамках Фэсту экскурсаводаў пройдзе экскурсія па Беластоку.
Гісторык і журналіст Аляксей Трубкін прапануе пашпацыраваць па «беларускім» Беластоку. Падчас экскурсіі турысты наведаюць месцы, зьвязаныя зь беларускай гісторыяй і культурай. Сярод іншага, экскурсанты ўбачаць будынкі былой Беластоцкай гімназіі, у якой вучыўся Ігнат Грынявіцкі; былога акруговага суда, дзе праходзіў «працэс 45-ці» ў 1923 годзе; гарадзкога тэатру, у якім адбываўся Народны сход Заходняй Беларусі ў кастрычніку 1939 году. З Аляксеем Трубкіным размаўляе Яраслаў Іванюк.
слухайце далучаны гукавы файл

У нядзелю, 29 красавіка, у рамках Фэсту экскурсаводаў пройдзе экскурсія па Беластоку.

Гісторык і журналіст Аляксей Трубкін прапануе пашпацыраваць па «беларускім» Беластоку. Падчас экскурсіі турысты наведаюць месцы, зьвязаныя зь беларускай гісторыяй і культурай.

Сярод іншага, экскурсанты ўбачаць будынкі былой Беластоцкай гімназіі, у якой вучыўся Ігнат Грынявіцкі; былога акруговага суду, дзе праходзіў «працэс 45-ці» ў 1923 годзе; гарадзкога тэатру, у якім адбываўся Народны сход Заходняй Беларусі ў кастрычніку 1939 году. З Аляксеем Трубкіным размаўляе Яраслаў Іванюк.

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт