Жыхары малых гарадоў трапляюць у даўгавую пастку часьцей за іншых
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
08.05.2018 15:12
Калі хтосьці жыве ў горадзе, нават малым, то ён лічыць, што павінен добра апранацца, мець новую мадэль тэлефону і г.д.
www.pixabay.com/CC0 Creative Commons
Адна трэцяя даўжнікоў, дадзеныя якіх утрымлівае польскі Нацыянальны рэгістар даўгоў, гэта жыхары малых населеных пунктаў. Многія з іх маюць пратэрмінаваную задоўжанасьць – чытаем у выданьні «Dziennik Gazeta Prawna». Такіх пратэрмінаваных даўгоў ужо 8,4 млрд. злотых, амаль на 3 млрд. больш, чым было тры гады таму.
У рэгістар папала каля 11% усіх жыхароў малых гарадоў, каля 6% асоб, якія пражываюць у вялікіх мэгаполісах і толькі 3% жыхароў вёсак. Цікава тое, што найбольш даўжнікоў, якія не спраўляюцца з выплатай сваіх даўгоў, жыве зусім не ў беднай усходняй частцы краіны, а ў самых багатых ваяводзтвах – на поўдні Польшчы і ў цэнтры.
Аўтары дакладу тлумачаць гэта тым, што багацьце палякаў выглядае па-рознаму. Сапраўды, Мазовія самая багатая, але заробкі высокія толькі ў вялікіх гарадах, асабліва Варшаве, а ў малых населеных пунктах людзі зарабляюць на многа менш, а патрэбы ў іх практычна такія ж, як у варшавян. Калі хтосьці жыве ў горадзе, нават малым, то ён лічыць, што павінен добра апранацца, мець новую мадэль тэлефону і г.д. Такое мысьленьне вельмі распаўсюджанае сярод жыхароў малых гарадоў. Яны часта бяруць дарагія спажывецкія крэдыты, каб купіць новую бытавую тэхніку ці запрасіць сваякоў і знаёмых на багатае застольле.
Dziennik Gazeta Prawna/нг