Logo Polskiego Radia
Print

Кожны месяц у Польшчы злодзеі крадуць 900 аўтамабіляў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 09.05.2018 14:52
Найчасьцей у Варшаве прыпаркаваныя на вуліцы і на стаянках, найбольш у сакавіку, найменш у сьнежні.
Alfa Romeo 159Alfa Romeo 159commons.wikimedia.org/David Villarreal Fernández/CC BY-SA 2.0

Найчасьцей у Варшаве прыпаркаваныя на вуліцы і на стаянках, найбольш у сакавіку, найменш у сьнежні. Гэтак вынікае з дадзеных паліцыі.

"Крадзяжы аўто ўсё менш аплачваюцца", – кажа крыміноляг Брунан Голыс. І тлумачыць, што новыя аўтамабілі маюць добрыя забесьпячэньні і іх цяжка прадаць. Старыя каштуюць няшмат, і ня варта для іх рызыкаваць.

Часта злодзеі крадуць па заказу або на запчасткі, прычым на запчасткі ўсё больш крадуцца новыя двух-трохгадовыя аўтамабілі.

Часта страхавыя кампаніі выяўляюць, што ўладальнікі заказваюць крадзеж, каб атрымаць выплату страхоўкі.

"Rzeczpospolita" паведамляе, што зьмяншаецца колькасьць скрадзеных аўтамабіляў, але таксама падае пасьпяховасьць паліцыі, найменшая – варшаўскіх функцыянераў: толькі 9%. Летась у цэлай Польшчы паліцыя знайшла толькі 22 адсоткі скрадзеных аўтамабіляў. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, злодзеі найбольш крадуць нямецкія маркі, а ў Варшаве - японскія.

Rzeczpospolita/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт