Logo Polskiego Radia
Print

Прадстаўнікі МУС Беларусі азнаёміліся з працай школы паліцыі Польшчы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.05.2018 17:02
Польскія СМІ крытыкуюць візыт, заўважаючы, што МУС Беларусі - аснова рэпрэсіўнага апарату рэжыму Лукашэнкі.
Прадстаўнікі МУС Беларусі з калегамі з польскай паліцыіПрадстаўнікі МУС Беларусі з калегамі з польскай паліцыіфота: Wyższa Szkoła Policji w Szczytnie

Партал gazeta.pl паведамляе, што прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі наведалі Вышэйшую школу паліцыі, якая разьмешчаная ў горадзе Шчытна (паўночна-ўсходняя Польшча). Улады ВНУ паведамілі, што тэма візыту – абмен досьведам. Візыт працягваўся некалькі дзён.
Партал нагадвае, што ў Польшчу прыехалі высокапастаўленыя чыноўнікі МУС Беларусі, у прыватнасьці, намесьнік начальніка галоўнага ўпраўленьня кадраў – начальнік упраўленьня прафэсійнай падрыхтоўкі, палкоўнік міліцыі Аляксандр Далідовіч, начальнік Цэнтру павышэньня кваліфікацыі кіраўнічых працаўнікоў і спэцыялістаў, палкоўнік Ігар Абярэмка, начальнік Менскага гарадзкога ўпраўленьня Дэпартамэнту аховы, пакоўнік Юрый Федарэнка й старшы інспэктар па асаблівых даручэньня галоўнага ўпраўленьня кадраў Мікалай Ванецкі.
Падчас наведваньня школы ў Шчытне беларусы змаглі ўбачыць, як працуе сымулятар дзеяньняў паліцыі ў крызісных сытуацыях, пабывалі ў ціры, дзе трэнуюцца польскія паліцыянты, азнаёміліся са спартыўнымі аб'ектамі й бібліятэкай. Акрамя таго, прынялі ўдзел у практычных занятках, прысьвечаных дзеяньням паліцыі пры масавых мэдыцынскіх акцыях. За візыт беларускай дэлегацыі адказваў канцлер Вышэйшай школы паліцыі падінспэктар (адпавядае званьню маёра – рэд.) Анджэй Паўлоўскі.
Партал нагадвае, што візыт прадстаўнікоў беларускага МУС зьяўляецца неадназначнай падзеяй, паколькі шматлікія міжнародныя арганізацыі абвінавачваюць беларускую міліцыю ды іншыя структуры міністэрства ў тым, што зьяўляюцца асновай рэпрэсіўнага апарату рэжыму Лукашэнкі. Партал gazeta.pl таксама зазначае, што многія былыя кіраўнікі й высокапастаўленыя чыноўнікі МУС ахопленыя санкцыямі Эўразьвязу, ЗША ды іншых заходніх краін.

Партал gazeta.pl паведамляе, што прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі наведалі Вышэйшую школу паліцыі, якая разьмешчаная ў горадзе Шчытна (паўночна-ўсходняя Польшча). Улады ВНУ паведамілі, што тэма візыту – абмен досьведам. Візыт працягваўся некалькі дзён.

Партал нагадвае, што ў Польшчу прыехалі высокапастаўленыя чыноўнікі МУС Беларусі, у прыватнасьці, намесьнік начальніка галоўнага ўпраўленьня кадраў – начальнік упраўленьня прафэсійнай падрыхтоўкі, палкоўнік міліцыі Аляксандр Далідовіч, начальнік Цэнтру павышэньня кваліфікацыі кіраўнічых працаўнікоў і спэцыялістаў, палкоўнік Ігар Абярэмка, начальнік Менскага гарадзкога ўпраўленьня Дэпартамэнту аховы, пакоўнік Юрый Федарэнка й старшы інспэктар па асаблівых даручэньня галоўнага ўпраўленьня кадраў Мікалай Ванецкі.

Падчас наведваньня школы ў Шчытне беларусы змаглі ўбачыць, як працуе сымулятар дзеяньняў паліцыі ў крызісных сытуацыях, пабывалі ў ціры, дзе трэнуюцца польскія паліцыянты, азнаёміліся са спартыўнымі аб'ектамі й бібліятэкай. Акрамя таго, прынялі ўдзел у практычных занятках, прысьвечаных дзеяньням паліцыі пры масавых мэдыцынскіх акцыях. За візыт беларускай дэлегацыі адказваў канцлер Вышэйшай школы паліцыі падінспэктар (адпавядае званьню маёра – рэд.) Анджэй Паўлоўскі.

Партал нагадвае, што візыт прадстаўнікоў беларускага МУС зьяўляецца неадназначнай падзеяй, паколькі шматлікія міжнародныя арганізацыі абвінавачваюць беларускую міліцыю ды іншыя структуры міністэрства ў тым, што зьяўляюцца асновай рэпрэсіўнага апарату рэжыму Лукашэнкі.

Партал gazeta.pl таксама зазначае, што многія былыя кіраўнікі й высокапастаўленыя чыноўнікі МУС ахопленыя санкцыямі Эўразьвязу, ЗША ды іншых заходніх краін.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт