Абвінавачаньні і пагрозы ў рэгіёне ўжо настолькі звыклыя, што іх ігнаруюць
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
23.05.2018 15:48
Напрыклад, нядаўна міністар замежных спраў Летувы Лінкявічус заявіў пра «рэшткі сувэрэнітэту Беларусі».
www.pixabay.com/CC0 Creative Commons
Прадстаўнікі суседзкіх зь Беларусяй краін часта кіруюць у яе бок розныя абвінавачаньні і пагрозы. Напрыклад, выказваньні некаторых летувіскіх палітыкаў цяжка назваць дыпляматычнымі. Нядаўна міністар замежных спраў Летувы Лінкявічус заявіў пра «рэшткі сувэрэнітэту Беларусі», а прэзыдэнт казала, што само існаваньне Беларусі – гэта пагроза для Летувы. У іншым рэгіёне гэта выклікала б вялізны скандал, а Беларусь адказала толькі кароткай рэплікай прэс-сакратара МЗС.
Абвінавачаньні, абразы і пагрозы сталі чымсьці настолькі звыклым у нашым рэгіёне, што іх ужо фактычна ігнаруюць. Усе суседзі Беларусі, а таксама краіны Захаду імкнуцца пазьбягаць пераходу ад слоў і жэстаў да больш брутальнай канфрантацыі ў ваколіцах Беларусі.
Шырэй гэтую тэму раскрывае аналітык Цэнтра Астрагорскага Сяргей Богдан.
слухайце гутарку Н. Грышкевіч зь С. Богданам у далучаным гукавым файле і чытайце артыкул С. Богдана на ostro.by