Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь склікае да сябе папулістаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.05.2018 15:18
ЛДПБ запрашае эўраскептычныя партыі, каб падрыхтаваць мірныя перамовы Расеі і Захаду
pixabay.com/Public Domain CC0

Магчыма, што ў другой палове году ў Менску пройдзе Кангрэс патрыятычных партый Эўропы. Запрошаныя прадстаўнікі ўльтра правых груповак Аўстрыі, Нямеччыны, Францыі. Усіх аб’ядноўваюць антыімігранцкія, эўраскептычныя і прарасейскія погляды.

Кангрэс у Менску ладзіць Лібэральна-дэмакратычная партыя Беларусі (ЛДПБ), якая лічыцца апазыцыяй, падпарадкаванай беларускім уладам.

Намесьнік старшыні ЛДПБ Алег Гайдукевіч сказаў «RZ», што сьпіс удзельнікаў яшчэ не завершаны, а дата зьезду ня вызначаная. Гайдукевіч падкрэсьлівае, што на Кангрэсе ў Менску ня будуць выносіцца ні лёзунгі супраць ЭЗ, ні ў падтрымку Расеі.

«З сытуацыі, якая стварылася ў рэгіёне, ёсьць два выйсьця: вайна або мірныя перамовы. Санкцыі не далі вынікаў, і рана ці позна яны будуць адмененыя. Застаецца толькі пытаньне, калі і за чый кошт», – кажа Гайдукевіч. Паводле ЛДПБ, Менск можа стаць месцам мірных перамоваў паміж Расеяй і Захадам. «Мы хочам, каб Эўропа ведала, што мы зьяўляемся дзяржавай, якая дапамагае вырашаць канфліктныя сытуацыі.

Беларусь, якая яшчэ ня так даўно лічылася апошняй дыктатурай Эўропы, значна палепшыла свае адносіны з Захадам. Да гэтага прычыніўся канфлікт ва Ўкраіне і перамовы ў Менску, якія доўжацца ўжо некалькі гадоў. Менскія пагадненьні 2015 году, падпісаныя Нямеччынай, Францыяй, Расеяй і Ўкраінай, ня дзейнічаюць, але яны дапамаглі Лукашэнку выйсьці з міжнароднай ізаляцыі.

Rzeczpospolita/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт