Nasz Dziennik
Марадзёрства на польскіх магілах ва Ўкраіне. Магілы жаўнераў раскопваюць шукальнікі ваенных трафэяў. У ваколіцах Львова ёсьць больш за 30 месцаў, дзе пахаваныя жаўнеры з верасьня 1939 году. У суме – гэта каля тысячы чалавек. «Магчымасьці іх эксгумацыі няма, а таму гэтыя магілы раскопваюць і рабуюць», – гаворыць выданьню начальнік Аддзелу тэрыторый былой заходняй Польшчы ў Бюро пошукаў і эксгумацый Інстытуту нацыянальнай памяці Польшчы Леон Попэк. Ён расказвае, што на львоўскіх базарах турысты купляюць сувэніры – польскага арла з каронай, гузікі ад ваенных плашчоў, асабістыя жэтоны жаўнераў, ня ведаючы аб іх паходжаньні.
Паводле Леона Попэка, праблема надалей актуальная. У некаторых украінскіх вёсках ёсьць па некалькі дзясяткаў груп гэтак званых чорных археолягаў. Пасьля «адкрыцьця» магілы інфармацыя хутка разыходзіцца сярод марадзёраў і праз месяц магілы вычышчаныя. Сытуацыю пагаршае факт, што хоць законам такая дзейнасьць забароненая, то ў практыцы за гэта ніхто не карае.
Экспэрт Інстытуту нацыянальнай памяці зьвяртае ўвагу, што марадзёрства мае канкрэтныя наступствы, паколькі могуць паявіцца праблемы з ідэнтыфікацыяй астанкаў. «Праз нейкі час, калі ўдасца атрымаць дазвол на эксгумацыю, мы ня зможам даказаць, што гэта астанкі польскіх жаўнераў», – гаворыць гісторык.
Іншай праблемай зьяўляецца прысваеньне знойдзеных астанкаў украінцамі. Такая сытуацыя здарылася ў гэтым годзе ў Луцку і Вэрбках каля Коўля. Паводле Леона Попэка, нягледзячы на польска-ўкраінскую дамову з 1994 году аб ахове месцаў памяці і пахаваньня ахвяр вайны і палітычных рэпрэсій, украінскі бок не паінфармаваў Інстытут нацыянальнай памяці пра знаходкі ў гэтых двух месцах. Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы ацэньвае, што ў практыцы гэтая ўмова не выконваецца ўкраінскім бокам.
Nasz Dziennik: У ваколіцах Львова ёсьць больш за 30 месцаў, дзе пахаваныя жаўнеры з верасьня 1939 году. У суме – гэта каля тысячы чалавек. «Магчымасьці іх эксгумацыі няма, а таму гэтыя магілы раскопваюць і рабуюць», – гаворыць выданьню начальнік Аддзелу тэрыторый былой заходняй Польшчы ў Бюро пошукаў і эксгумацый Інстытуту нацыянальнай памяці Польшчы Леон Попэк. Ён расказвае, што на львоўскіх базарах турысты купляюць сувэніры – польскага арла з каронай, гузікі ад ваенных плашчоў, асабістыя жэтоны жаўнераў, ня ведаючы аб іх паходжаньні.

ав