Адвакат: Ацэнкі ў справе мэдычных памылак бываюць непраўдзівыя
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
03.08.2018 17:56
Яланта Будзоўска мае багаты досьвед у судовых справах за кампэнсацыі для пацыентаў у выніку памылак лекараў.
wikipedia, SSgt. Derrick C. Goode, U.S. Air Force, Domena publiczna
«Ацэнкі сьведкаў-экспэртаў на судовых працэсах у справе мэдычных памылак бываюць несумленныя, нават непраўдзівыя. Часта на пацыентаў ускладаюць адказнасьць за тое, што адбылося. У такой спрэчцы трэба быць гатовым на ўсё», – кажа Яланта Будзоўска ў гутарцы з выданьнем «Dziennik. Gazeta Prawna». Адвакатка мае багаты досьвед у судовых справах за кампэнсацыі для пацыентаў у выніку памылак лекараў.
Будзоўска называе найбольш рызыкоўныя мэдыцынскія працэдуры. Гэта артапэдыя – памылковы дыягназ і лячэньне. Вельмі многа спраў, зьвязаных з родамі, з лапараскапійнымі апэрацыямі, у выніку якіх здараюцца пашкоджаньні і ўскладненьні. Павялічваецца таксама колькасьць справаў памылковага дыягназу анкалягічных захворваньняў на «так», або на «не», або няправільны дыягназ пухліны.
Адвакатка падказвае, як падрыхтавацца да апэрацыі або, напрыклад, да родаў. Найперш трэба пацыенту ведаць чым ён хварэе, пытаць пра ўсё лекара падчас кваліфікацыйнага візыту і быць пільным да ўсяго, што навокал адбываецца. Давяраць, але правяраць, – раіць Будзоўска.
Шырока вядома, што Яланта Будзоўска выступае толькі ў абарону пацыентаў, не прадстаўляе ў судзе лекараў у спрэчцы супраць пацыентаў. Аднак калі да яе зьвяртаюцца мэдыкі ці іх родныя ў якасьці пацярпелых, то адвакатка прымае гэтыя справы. Пры чым яна зазначае, што гэта вельмі добрыя кліенты, бо дасканала падрыхтаваныя ведамі, а таксама яны вельмі дакладна аналізуюць кожную сытуацыю.
Dziennik. Gazeta Prawna/яс