Logo Polskiego Radia
Print

Польшча рыхтуецца да розных сцэнараў брэксіту

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.09.2018 13:18
У сувязі з брэксітам МЗС Польшчы падрыхтавала для польскіх прадпрымальнікаў адмысловы даведнік.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польшча рыхтуецца да розных сцэнараў брэксіту
У сувязі з брэксітам МЗС Польшчы падрыхтавала для польскіх прадпрымальнікаў адмысловы даведнік.
Міністэрства замежных спраў Польшчы падрыхтавала даведнік для польскіх прадпрымальнікаў у сувязі з выхадам Вялікабрытаніі з Эўразьвязу. Апублікаваны ў інтэрнэце дакумэнт павінен дапамагчы польскім прадпрымальнікам падрыхтавацца да розных магчымых сцэнараў брэксіту.
Апрацаваны некалькімі ведамствамі дакумэнт стане дапамогай для польскіх прадпрымальнікаў, напрыклад, у сытуацыі, калі Вялікабрытанія пакіне супольнасьць без заключэньня з ЭЗ дамовы аб умовах згаданага выхаду. Намесьнік міністра замежных спраў Конрад Шыманьскі (Konrad Szymański) лічыць, што гэткі сцэнар будзе азначаць для польскіх прадпрымальнікаў велізарныя праблемы.
IAR 3 - 2018-09-12 14:56:00 - BREXIT - GOSPODARKA - PORADNIK
Konrad Szymański: Выхад Вялікабрытаніі з ЭЗ без ранейшага абмеркаваньня ўсіх умоваў будзе азначаць, што Вялікабрытанія з дня на дзень стане для нас гэтак званай „трэцяй” краінай. Гаворка ідзе пра наступствы мытнага, бюракратычнага й адміністрацыйнага характару. Напрыклад, для прадпрымальнікаў гэта будзе азначаць неабходнасьць збору велізарнай колькасьць розных дакумэнтаў.
У сваю чаргу намесьнік міністра прадпрымальніцтва й тэхналёгій Марцін Ацепа (Marcin Ociepa) нагадаў, што польскія прадпрымальнікі ўсё ж такі павінны падрыхтавацца да брэксіту. Ён нагадаў, што Вялікабрытанія зьяўляецца адным з найважнейшых эканамічных партнэраў Польшчы. Таму адмоўныя наступствы выхаду брытанцаў з ЭЗ могуць быць для польскіх прадпрымальнікаў асабліва балючымі.
Марцін Ацепа: Вялікабрытанія - гэта трэці найважнейшы рынак, на які Польшча экспартуе свае тавары. Гэта таксама другі найважнейшы пакупнік польскай сельскагаспадарчай прадукцыі. Дарэчы, палякі экспартуюць у Вялікабрытанію больш тавараў, чым імпартуюць з выспаў. Толькі ў гэтым годзе тавараабарот плянуецца на ўзроўнік 4 мільярдаў эўра. Вялікабрытанія займае таксама трэцяе месца паводле экспарту польскіх паслугаў.
Паводле дадзеных Міністэрства прадпрымальніцтва й тэхналёгій, цяпер у Вялікабрытанію свае тавары экспартуюць больш 5 700 польскіх кампаній. Аднак на практыцы брэксіт можа закрануць значна больш прадпрыемстваў-падрадчыкаў.
Марцін Ацепа кажа, што цяжка прадугледзець магчымыя страты для польскай эканомікі пасьля брэксіту.
Марцін Ацепа: Шмат залежыць ад таго, як закончацца перамовы. Не вядома, якая будзе адкрытасьць Вялікабрытаніі на супрацу, калі, напрыклад, не ўдасца заключыць дамовы аб умовах брэксіту. Гаворка ідзе пра перамовы ў іншым фармаце, чым ЭЗ-Вялікабрытанія. Шмат залежыць таксама ад таго, як будуць сябе паводзіць польскія прадпрымальнікі.
З дакумэнтам Міністэрства замежных спраў Польшчы можна азнаёміцца на сайце МЗС. У бліжэйшы час польскія ўлады таксама плянуюць арганізаваць цыкл сустрэч з прадстаўнікамі кампаній, якія працуюць на тэрыторыі Вялікабрытаніі.
У сярэдзіне 2016 году брытанцы вырашылі выйсьці са структураў Эўрапейскага Зьвязу. Фармальна Вялікабрытанія перастане быць членам супольнасьці 29 сакавіка 2019 году. Актуальна ідуць перамовы паміж Эўразьвязам і Лёнданам аб умовах выхаду брытанцаў з ЭЗ. Не вядома аднак, ці да тэрміну выхаду бакам удасца дасягнуць кампраміс.
аз

Міністэрства замежных спраў Польшчы падрыхтавала даведнік для польскіх прадпрымальнікаў у сувязі з выхадам Вялікабрытаніі з Эўразьвязу. Апублікаваны ў інтэрнэце дакумэнт павінен дапамагчы польскім прадпрымальнікам падрыхтавацца да розных магчымых сцэнараў брэксіту.

Апрацаваны некалькімі ведамствамі дакумэнт стане дапамогай для польскіх прадпрымальнікаў, напрыклад, у сытуацыі, калі Вялікабрытанія пакіне супольнасьць без заключэньня з ЭЗ дамовы аб умовах згаданага выхаду. Намесьнік міністра замежных спраў Конрад Шыманьскі (Konrad Szymański) лічыць, што гэткі сцэнар будзе азначаць для польскіх прадпрымальнікаў велізарныя праблемы.

Конрад Шыманьскі: Выхад Вялікабрытаніі з ЭЗ без ранейшага абмеркаваньня ўсіх умоваў будзе азначаць, што Вялікабрытанія з дня на дзень стане для нас гэтак званай „трэцяй” краінай. Гаворка ідзе пра наступствы мытнага, бюракратычнага й адміністрацыйнага характару. Напрыклад, для прадпрымальнікаў гэта будзе азначаць неабходнасьць збору велізарнай колькасьць розных дакумэнтаў.

У сваю чаргу намесьнік міністра прадпрымальніцтва й тэхналёгій Марцін Ацепа (Marcin Ociepa) лічыць, што польскія прадпрымальнікі ўсё ж такі павінны падрыхтавацца да брэксіту. Ён нагадаў, што Вялікабрытанія зьяўляецца адным з найважнейшых эканамічных партнэраў Польшчы. Таму адмоўныя наступствы выхаду брытанцаў з ЭЗ могуць быць для польскіх прадпрымальнікаў асабліва балючымі.

Марцін Ацепа: Вялікабрытанія - гэта трэці найважнейшы рынак, на які Польшча экспартуе свае тавары. Гэта таксама другі найважнейшы пакупнік польскай сельскагаспадарчай прадукцыі. Дарэчы, палякі экспартуюць у Вялікабрытанію больш тавараў, чым імпартуюць з выспаў. Толькі ў гэтым годзе тавараабарот плянуецца на ўзроўні 4 мільярдаў эўра. Вялікабрытанія займае таксама трэцяе месца паводле экспарту польскіх паслугаў.

Паводле дадзеных Міністэрства прадпрымальніцтва й тэхналёгій, цяпер у Вялікабрытанію свае тавары экспартуюць больш 5 700 польскіх кампаній. Аднак на практыцы брэксіт можа закрануць значна больш прадпрыемстваў-падрадчыкаў.
Марцін Ацепа кажа, што цяжка прадугледзець магчымыя страты для польскай эканомікі пасьля брэксіту.

Марцін Ацепа: Шмат залежыць ад таго, як закончацца перамовы. Не вядома, якая будзе адкрытасьць Вялікабрытаніі на супрацу, калі, напрыклад, не ўдасца заключыць дамовы аб умовах брэксіту. Гаворка ідзе пра перамовы ў іншым фармаце, чым ЭЗ-Вялікабрытанія. Шмат залежыць таксама ад таго, як будуць сябе паводзіць польскія прадпрымальнікі.

З дакумэнтам Міністэрства замежных спраў Польшчы можна азнаёміцца на сайце МЗС. У бліжэйшы час польскія ўлады таксама плянуюць арганізаваць цыкл сустрэч з прадстаўнікамі кампаній, якія працуюць на тэрыторыі Вялікабрытаніі.

У сярэдзіне 2016 году брытанцы вырашылі выйсьці са структураў Эўрапейскага Зьвязу. Фармальна Вялікабрытанія перастане быць членам супольнасьці 29 сакавіка 2019 году. Актуальна ідуць перамовы паміж Эўразьвязам і Лёнданам аб умовах выхаду брытанцаў з ЭЗ. Не вядома аднак, ці да тэрміну выхаду бакам удасца дасягнуць кампраміс.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт