Logo Polskiego Radia
Print

У беларускай традыцыі ёсьць два сьвяты памінаньня продкаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 03.11.2018 10:10
  • Дзяды Крук.mp3
Гэта сьведчыць аб тым, на колькі важная для людзей сувязь пакаленьняў.
commons.wikimedia.org/Public Domain

Дзяды – гэта старадаўні беларускі абрад памінаньня душаў памерлых продкаў. У гэты дзень накрываюць урачысты стол, каб душы продкаў маглі павячэраць разам з жывымі, а таксама ўспамінаюць усіх, хто на працягу многіх гадоў жыў у дадзенай хаце.

Праваслаўныя беларусы адзначаюць Дзяды ў першую суботу перад 8 лістапада, а каталікі ўшаноўваюць памяць сваіх памерлых сваякоў 2 лістапада. Дарэчы, у беларускай традыцыі ёсьць два сьвяты, зьвязаныя з памяцьцю продкаў – веснавыя і восеньскія Дзяды. Гэта сьведчыць аб тым, на колькі важная для нашых людзей сувязь пакаленьняў. Пра гэта нам распавядае этнограф Іван Крук.

У многіх народаў сьвету, у тым ліку ў беларусаў, душы памерлых продкаў маюць свой сымбаль – гэта сьвечка. Дадзены сымбаль адаптавала хрысьціянства – у праваслаўнай царкве можна запаліць сьвечку за кагосьці, у каталікоў таксама існуе традыцыя запальваньня сьвечак на магілах. Але гэтая традыцыя паходзіць яшчэ з дахрысьціянскіх часоў.

Пад канец 80-ых гадоў Дзяды сталі асацыявацца з шэсьцем ва ўрочышча Курапаты, дзе знаходзяцца парэшткі ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Меркаваньнем экспэрта, нельга атаясамліваць народную традыцыю з месцам расстрэлаў. Курапаты павінны стаць вялікім помнікам нашай трагічнай гісторыі, але, на жаль, так яшчэ не сталася, - адзначае Іван Крук.

гутарку з этнографам слухайце ў далучаным гукавым файле

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт