Logo Polskiego Radia
Print

Дактары скардзяцца на ардынатараў і пацыентаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 29.01.2019 16:20
Варшаўская акружная палата разглядала звыш 40 скаргаў цягам апошніх месяцаў.
photo: Pixabay.com/Darko Stojanovic/CC0 Creative Commons

Польскія дактары ўсё часьцей скардзяцца на дрэнныя ўмовы працы. Гаворка ідзе як пра мобінг з боку кіраўніцтва, так і агрэсію пацыентаў – паведамляе «Dziennik Gazeta Prawna». У Польшчы існуе абаронца правоў лекараў, які атрымлівае скаргі ад мэдыкаў. Варшаўская акружная палата разглядала звыш 40 скаргаў цягам апошніх месяцаў.

Часта здараюцца канфлікты на лініі лекар – працадаўца. Мэдыкаў запужваюць, яны чуюць, што страцяць працу, будуць прымушаныя працаваць на кантракце, замест на стаўку. Праўда, лекараў не хапае, але здараецца, што дактары дадзенай спэцыяльнасьці патрэбныя толькі ў адным шпіталі ў нейкім населеным пункце, і калі мэдык будзе звольнены, яму прыйдзецца пераяжджаць на іншае месца жыхарства.

Здараюцца таксама канфлікты з пацыентамі. Усё часьцей паяўляюцца выпадкі фізычнай агрэсіі супраць дактароў. Здараецца, што пацыент, у якога не вытрымліваюць нэрвы з-за доўгага чаканьня ў чарзе, выклікае паліцыю ў шпіталь, паведамляючы, што доктар знаходзіцца пад уплывам алькаголю. Варшаўскі абаронца правоў мэдыкаў выдае адмысловыя брашуры для лекараў, у якіх паведамляецца пра абавязкі і правы мэдычнага пэрсаналу. Ідзе падрыхтоўка інтэрнэт-сайту, на якім лекары змогуць знайсьці адказы на многія пытаньні, якія паўтараюцца ў запытах да амбудсмэна. Абаронца правоў лекараў можа аказаць мэдыкам як юрыдычную, так і фінансавую падтрымку.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт