Logo Polskiego Radia
Print

Эўрапейскі Парлямэнт пагадзіўся на зьмены ў газавым заканадаўстве

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 19.03.2019 14:11
  • Эўрапейскі Парлямэнт пагадзіўся на зьмены ў газавым заканадаўстве
«У кантэксьце газаправоду Nord Stream 2 магчымасьці эўрапейскага рэгуляваньня будуць распаўсюджвацца хутчэй за ўсё толькі на нямецкія тэрытарыяльныя воды».
Materiały prasowe Gazprom

Эўрапейскі Парлямэнт пагадзіўся на зьмяненьне заканадаўства. Зьмены павіны ўскладніць функцыянаваньне газаправоду Паўночная Плынь 2. Камісія Эўрапарлямэнту па энэргетыцы й прамысловасьці часткова прыняла да ўвагі прапановы краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы і зацьвердзіла абноўленую вэрсію газавай дырэктывы. Напярэдадні абноўлены дакумэнт падтрымалі амбасадары краінаў Эўрапейскага Зьвязу.
Адбыўся чарговы крок на шляху да канчатковага зацьвярджэньня зьменаў у эўрапейскую газавую дырэктыву перад тым, як тае пачне дзейнічаць. У наступным тыдні дакумэнт будзе разглядацца падчас пленарнай сэсіі Эўрапейскага Парлямэнту. У выпадку, калі абноўленая вэрсія газавай дырэктыва будзе прынята эўрадэпутатамі, яе фармальна й канчаткова зацьвердзяць эўрапейскія міністры энэргетыкі. З Брусэлю перадае карэспандэнтка Польскага Радыё Бэата Пламэцка.
Бэата Пламэцка: Зьмены ў эўрапейскую газаваю дырэктыву аказаліся не такія жорсткі, як гэта першапачаткова плянавалася, але менавіта такая вэрсія дакумэнту была падтрыманая ўсімі краінамі Эўрапейскага Зьвязу. У кантэксьце газаправоду Nord Stream 2, моц эўрапейскіх рэгуляцый будзе распаўсюджвацца хутчэй за ўсё толькі на нямецкія тэрытарыяльныя воды. У сваю чаргу ўмовы функцыянаваньня газаправоду на застаўшымся адрэзку, будуць устаноўленыя падчас перамоваў паміж Масквою й Бэрлінам. Аднак роля Эўрапейскай Камісіі ў гэтым працэсе павысілася. Калі расейка-нямецкія дамоўленасьці будуць супярэчыць заканадаўству Эўрапейскага Зьвязу, менавіта Эўрапейская Камісія замест Бэрліну пачне весьці перамовы з Масквою.
Польшча ды большасьць краінаў Цэнтральнай ды Ўсходняй Эўропы ўспрымаюць будаўніцтва газаправоду Nord Stream 2 як пагрозу энэргетычнай бясьпекі Эўрапейскага Зьвязу ды як прамую пагрозу незалежнасьці.
Былы прэм’ер Польшчы, а зараз старшыня камісіі Эўрапейскага Парлямэнту па энэргетыцы й прамысловасьці Ежы Бузэк патлумачыў, як зьмены ў эўрапейскую газавую дырэктыву могуць паўплываць на Польшчу.
Ежы Бузэк: У Эўрапейскім Зьвязе мы маем разьдзяленьне ўласнасьці, забаронена прымяненьне дыскрымінацыйных тарыфаў, і гэта вельмі важна. Давайце прыгадаем. Першы Nord Stream быў вылучаны з гэтых прававых нормаў. І якія гэта мела наступствы? Сёньня ў Нямеччыне газ танейшы чым у Польшчы. Бо гэта індывідуальнае рашэньне манапаліста, акурат зараз прыходзіць канец гэтаму.
Аднак нельга выключаць магчымасьці таго, што расейска-нямецкі кансорцыюм, які будуе другую галіну Паўночнай Плыні, абыдзе новыя прававыя нормы. Дэпутат Эўрапейскага Парлямэнту ад Польшчы Зьдзіслаў Краснадэмбскі выказвае менавіта такія сумневы.
Зьдзіслаў Краснадэмбскі: Лічу, гэта сапраўды нейкае дасягненьне, што нам удалося ўвесьці тыя нормы, якія будуць распаўсюджвацца на Nord Stream 2. Аднак, ужо зараз мы чуем, што эўрапейскія нормы будуць дзейнічаць толькі на гэтых 12 мілях, то-бок у нямецкіх тэрытарыяльных водах. Менавіта такі падыход становіцца ўсё больш верагодным.
Абноўленая газавая дырэктыва набудзе прававую моц толькі пасьля таго, яка яна будзе апублікаваная на старонках афіцыйнага выданьня Эўрапейскага Зьвязу. Мяркуецца, што гэта адбудзецца яшчэ ў гэтым паўгодзьдзі. Набыцьцё прававой моцы абноўленага дакумэнта мае вялікае значэньне. Гэта зьвязана з тым, што праціўнікі будаўніцтва Nord Stream 2, хочуць каб абноўленая вэрсія газавай дырэктывы распаўсюджвалася на гэтую расейскую інвэстыцыю. Нагадаем, заканчэньне будоўлі й пуск газаправоду Паўночная Плынь 2 плянуецца на канец гэтага году.
Нагадаем, апроч каінаў Цэнтральнай ды Ўсходняй Эўропы супраць будаўніцтва другой галіны Паўночнай Плыні востра выступаюць Злучаныя Штаты. Пакуль канчаткова невядома ці ЗША адважацца накласьці санкцыі на расейскі газаправод. Аднак, нядаўна намесьнік кіраўніка эўрапейскага аддзелу Дзярждэпартамэнта ЗША Ніколь Гібсан папярэдзіла эўрапейскія кампаніі, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве Nord Stream 2 аб магчымасьці ўвядзеньня такіх санкцый.
IAR/эж

Зьмены павіны ўскладніць функцыянаваньне газаправоду Паўночная Плынь 2. Камісія Эўрапарлямэнту па энэргетыцы й прамысловасьці часткова прыняла да ўвагі прапановы краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы і зацьвердзіла абноўленую вэрсію газавай дырэктывы. Напярэдадні абноўлены дакумэнт падтрымалі амбасадары краінаў Эўрапейскага Зьвязу.

Адбыўся чарговы крок на шляху да канчатковага зацьвярджэньня зьменаў у эўрапейскую газавую дырэктыву перад тым, як тае пачне дзейнічаць. У наступным тыдні дакумэнт будзе разглядацца падчас пленарнай сэсіі Эўрапейскага Парлямэнту. У выпадку, калі абноўленая вэрсія газавай дырэктыва будзе прынята эўрадэпутатамі, яе фармальна й канчаткова зацьвердзяць эўрапейскія міністры энэргетыкі. З Брусэлю перадае карэспандэнтка Польскага Радыё Бэата Пламэцка.

Бэата Пламэцка: Зьмены ў эўрапейскую газаваю дырэктыву аказаліся не такія жорсткі, як гэта першапачаткова плянавалася, але менавіта такая вэрсія дакумэнту была падтрыманая ўсімі краінамі Эўрапейскага Зьвязу. У кантэксьце газаправоду Nord Stream 2, моц эўрапейскага рэгуляваньня будзе распаўсюджвацца хутчэй за ўсё толькі на нямецкія тэрытарыяльныя воды. У сваю чаргу ўмовы функцыянаваньня газаправоду на застаўшымся адрэзку, будуць устаноўленыя падчас перамоваў паміж Масквою й Бэрлінам. Аднак роля Эўрапейскай Камісіі ў гэтым працэсе павысілася. Калі расейка-нямецкія дамоўленасьці будуць супярэчыць заканадаўству Эўрапейскага Зьвязу, менавіта Эўрапейская Камісія замест Бэрліну пачне весьці перамовы з Масквою.

Польшча ды большасьць краінаў Цэнтральнай ды Ўсходняй Эўропы ўспрымаюць будаўніцтва газаправоду Nord Stream 2 як пагрозу энэргетычнай бясьпекі Эўрапейскага Зьвязу ды як прамую пагрозу незалежнасьці.Былы прэм’ер Польшчы, а зараз старшыня камісіі Эўрапейскага Парлямэнту па энэргетыцы й прамысловасьці Ежы Бузэк патлумачыў, як зьмены ў эўрапейскую газавую дырэктыву могуць паўплываць на Польшчу.

Ежы Бузэк: У Эўрапейскім Зьвязе мы маем разьдзяленьне ўласнасьці, забаронена прымяненьне дыскрымінацыйных тарыфаў, і гэта вельмі важна. Давайце прыгадаем. Першы Nord Stream быў вылучаны з гэтых прававых нормаў. І якія гэта мела наступствы? Сёньня ў Нямеччыне газ танейшы чым у Польшчы. Бо гэта індывідуальнае рашэньне манапаліста, акурат зараз гэтаму прыходзіць канец.

Аднак нельга выключаць магчымасьці таго, што расейска-нямецкі кансорцыюм, які будуе другую галіну Паўночнай Плыні, абыдзе новыя прававыя нормы. Дэпутат Эўрапейскага Парлямэнту ад Польшчы Зьдзіслаў Краснадэмбскі выказвае менавіта такія сумневы.

Зьдзіслаў Краснадэмбскі: Лічу, гэта сапраўды нейкае дасягненьне, што нам удалося ўвесьці тыя нормы, якія будуць распаўсюджвацца на Nord Stream 2. Аднак, ужо зараз мы чуем, што эўрапейскія нормы будуць дзейнічаць толькі на гэтых 12 мілях, то-бок у нямецкіх тэрытарыяльных водах. Менавіта такі падыход становіцца ўсё больш верагодным.

Абноўленая газавая дырэктыва набудзе прававую моц толькі пасьля таго, яка яна будзе апублікаваная на старонках афіцыйнага выданьня Эўрапейскага Зьвязу. Мяркуецца, што гэта адбудзецца яшчэ ў гэтым паўгодзьдзі. Набыцьцё прававой моцы абноўленага дакумэнта мае вялікае значэньне. Гэта зьвязана з тым, што праціўнікі будаўніцтва Nord Stream 2, хочуць каб абноўленая вэрсія газавай дырэктывы распаўсюджвалася на гэтую расейскую інвэстыцыю. Нагадаем, заканчэньне будоўлі й пуск газаправоду Паўночная Плынь 2 плянуецца на канец гэтага году.

Нагадаем, апроч каінаў Цэнтральнай ды Ўсходняй Эўропы супраць будаўніцтва другой галіны Паўночнай Плыні востра выступаюць Злучаныя Штаты. Пакуль канчаткова невядома ці ЗША адважацца накласьці санкцыі на расейскі газаправод. Аднак, нядаўна намесьнік кіраўніка эўрапейскага аддзелу Дзярждэпартамэнта ЗША Ніколь Гібсан папярэдзіла эўрапейскія кампаніі, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве Nord Stream 2 аб магчымасьці ўвядзеньня такіх санкцый.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт