Logo Polskiego Radia
Print

Урад перконвае, што бюджэт не расьцягваецца, грошай больш няма

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 10.04.2019 15:40
Эканаміст: лепш прызначыць сродкі на адукацыю і ахову здароўя, чым на сацыяльныя праграмы.
Foto: polskieradio.pl

Выданьне «Rzeczpospolita» піша на першай паласе пра тое, што настаўнікі працягваюць забастоўку. Сёньня пачаліся іспыты ў гімназіях, верагодней за ўсё іх удасца правесьці, дзякуючы чаму ўрадаваму боку будзе прасьцей націскаць на пэдагогаў, каб яны спынілі пратэст.

У сувязі з гэтай сытуацыяй выданьне спытала вядомага эканаміста прафэсара Вітальда Арлоўскага, ці дзяржава плянуе вялізныя выдаткі ў тых сфэрах, дзе яны сапраўды неабходныя. На ягоную думку, грошы лепш прызначыць на сыстэму адукацыі ды аховы здароўя, чым на выбарчыя падарункі. «Кожны палітык, у каго ёсьць крыху сумленьня, прызначыў бы 50 млрд. злотых, якія абяцае грамадзтву «Права й справядлівасьць», на такія мэты, каб найлепш служыць людзям», – кажа Арлоўскі. І згадвае службу аховы здароўя ды адукацыю. У гэтым першым абшары без дадатковых сродкаў нас чакае драматычная сытуацыя, ужо цяпер не хапае лекараў, шпіталі закрываюць цэлыя аддзяленьні па прычыне адсутнасьці жадаючых працаваць. У Польшчы найменш лекараў на адну тысячы жыхароў з усіх краін ЭЗ.

У сваю чаргу ў школах адбываецца самы буйны пратэст з пачатку 90-ых гадоў. Настаўнікі патрабуюць павышэньня зарплаты на тысячу злотых. Урад кажа, што не дасьць, бо бюджэт не расьцягваецца. Тым ня менш, не перашкаджае гэта яму пашыраць сацыяльныя праграмы, раздаваць грошы ўсім сем’ям зь дзецьмі ды ўсім пэнсіянэрам, не беручы пад увагу іх даход на аднаго чалавека ў сям’і.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт