Logo Polskiego Radia
Print

Біскуп, захоплены Аль-Каідай: Хрысьціян у сьвеце жахліва перасьледуюць

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.05.2019 08:09
  • Хрысьціян у сьвеце жахліва перасьледуюць.mp3
У Нігерыі, Пакістане, Аўганістане, Сырыі і Іраку іх прымушаюць пакінуць свае дамы, іх выкрадаюць, а ў касьцёлах узрываюць бомбы.
www.pixabay.com/CC0

Біскуп захоплены Аль-Каідай: Хрысьціян у сьвеце жахліва перасьледуюць
«Хрысьціян у сьвеце жахліва перасьледуюць. У Нігерыі, Пакістане, Аўганістане, Сырыі і Іраку іх прымушаюць пакінуць свае дамы, іх выкрадаюць, а ў касьцёлах узрываюць бомбы», – сказаў біскуп Саад Сіроп Ханна, іракец, захоплены і катаваны Аль-Каідай у 2006 годзе.
Біскупа Ханну захапілі тэрарысты 15 жніўня 2006 году адразу пасьля таго, як ён адправіў сьвятую Імшу. У палоне яго трымалі 28 дзён. У 2017 годзе герарх напісаў кнігу «Выкрадзены ў Іраку», якая была перакладзеная на ангельскую, швэдзкую і польскую мовы.
Герарх падкрэсьліў, што ў часе зьняволеньня яго чатыры разы намаўлялі адракчыся ад веры і перайсьці на іслам. У гэтым часе яго шматразова білі і катавалі, прыніжалі, але яму ўдалося застацца верным Хрысту.
«Сілу мне дала веру. Гэта яна давала мне сілы жыць у гэтыя 28 цяжкіх дзён, давала мне надзею, што мяне вызваляць. Вера ў Бога таксама дала мне сілу, каб дыскутаваць і весьці перамовы з людзьмі, якія мяне выкралі. Былі моманты, калі Бог здаваўся непрысутным, але нават тады Ён быў са мной. Ён даваў мне гэта адчуць розным чынам», – запэўніў біскуп.
Сьвятар зазначыў, што гэтага не здарылася б, калі б сытуацыя хрысьціян у Іраку каардынальна не памянялася пасьля зьвяржэньня рэжыму Садама Хусэйна ў 2003 годзе. Распачалася грамадзянская вайна за ўладу паміж шыітамі і сунітамі, а краіну паглынуў хаос. Паводле герарха, перад пераваротам хрысьціяне ў Іраку выконвалі ў грамадзтве важную ролю, у многіх была вышэйшая адукацыя, яны займалі важныя пасады. Біскуп Саад Сіроп Ханна дадае, што пагаршэньне сытуацыі прычынілася да эміграцыі хрысьціян.
Паводле яго, «хрысьціян у сьвеце жахліва перасьледуюць». «У многіх рэгіёнах іх прымушаюць пакінуць дамы, іх выкрадаюць, у касьцёлах падрываюць бомбы. Апошні прыклад – Шры-Ланка, але хрысьціян штодзённа перасьледуюць таксама ў Нігерыі, Пакістане, Аўганістане і ў Сырыі», – падкрэсьліў.
Паводле яго, перасьледаваных хрысьціян можна падтрымаць малітвай, а таксама інфармаваць сусьветную грамадзкасьць пра іх трагедыю. «Гэта дапаможа прыняць у краінах, дзе ідзе перасьлед, законы, якія будуць абараняць хрысьціян і агульна правы чалавека», – перакананы біскуп Саад Сіроп Ханна.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт