Logo Polskiego Radia
Print

Зьезд народных дэпутатаў СССР: подых незваротных зьменаў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 29.05.2019 16:23
  • Зьезд Народных Дэпутатаў СССР: подых незваротных зьменаў
Мільёны савецкіх грамадзянаў у рэжыме рэальнага часу сачылі за тым, як упершыню з высокіх трыбунаў Крамлёўскага палацу зьездаў гучала крытыка камуністычнага ладу.
Удзельнікі Зьезду Удзельнікі Зьезду The Foundation for Socio-economic and Political Studies/gorby.ru

Зьезд Народных Дэпутатаў СССР: подых незваротных зьменаў
25 траўня 1989 года распачаўся І Зьезд Народных Дэпутатаў СССР. Зьезд Народных дэпутатаў стаў органам вышэйшай дзяржаўнай улады Савецкага Саюзу. Менавіта выбары народных дэпутатаў былі першымі часткова свабоднымі ў Краіне Радаў. Народным дэпутатамі ад Савецкай Беларусі сярод іншых былі славутыя пісьменьнікі Васіль Быкаў і Алесь Адамовіч.
Зьезд Народных дэпутатаў стаў галоўным асяродкам публічнай палітыкі ў СССР, якой там дарэчы ня было аж з канца 1920-ых гадоў. Усе пасяджэньні Зьезду трансьліраваліся ў жывых эфіры па радыё й на тэлебачаньні. Мільёны савецкіх грамадзянаў у рэжыме рэальнага часу сачылі за тым, як упершыню з высокіх трыбунаў Крамлёўскага палацу зьездаў гучала крытыка камуністычнага ладу.
Апошнія тры гады існаваньня Савецкага Саюза менавіта Зьезд Народных дэпутатаў, як асноўны інстытут грамадзка-палітычнага жыцьця, стаў асяродкам змаганьня апазыцыі й махіны Камуністычнай Партыі.
На Зьезьдзе менавіта Міжрэгіянальная дэпутацкая група стала галоўным асяродкам апазыцыі да Міхаіла Гарбачова. У гэтую групу сярод іншых уваходзілі: вынаходнік вадароднай бомбы, дысыдэнт акадэмік Андрэй Дзьмітрыевіч Сахараў, будучы прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын, мэр Масквы Гаўрыла Папоў. Ад Беларусі ў Міжрэгіянальную дэпутацкую групу ўвайшлі Васіль Быкаў, Станіслаў Шушкевіч ды Аляксандар Дабравольскі.
Пра І Зьезд народных дэпутатаў СССР узгадвае яго ўдзельнік Аляксандар Дабравольскі.
Аляксандар Дабравольскі: Зьезд Народных Дэпутатаў СССР стаў фактычным пераломам у гісторыі гэтай імпэрыі. Пераломам не ў тым значэньні, што менавіта зьезд разбурыў Савецкі Саюз, ён бы разваліўся і без гэтага зьезду. Я маю на ўвазе пералом, які дзякуючы Зьезду, адбыўся ў масавай сьвядомасьці савецкага кіраўніцтва й грамадзян. Зьезд – гэта першая спроба ад словаў ды лёзунгаў пра дэмакратыю й лібэралізацыю перайсьці да сапраўдных дзеяньняў. Менавіта тады стала зразумела, што ўжо ніколі ня будзе так як гэта было раней. Адкрыліся пэўныя шлюзы й людзі перасталі маўчаць. Уладзе ўжо давялося іх слухаць. (...)
Поўную гутарку з Народным дэпутатам Савецкага Саюза Аляксандрам Дабравольскім слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле
Эдуард Жолуд

25 траўня 1989 года распачаўся І Зьезд народных дэпутатаў СССР. Зьезд Народных дэпутатаў стаў органам вышэйшай дзяржаўнай улады Савецкага Саюзу. Менавіта выбары народных дэпутатаў былі першымі часткова свабоднымі ў Краіне Радаў. Народным дэпутатамі ад Савецкай Беларусі сярод іншых былі славутыя пісьменьнікі Васіль Быкаў і Алесь Адамовіч.

Зьезд народных дэпутатаў стаў галоўным асяродкам публічнай палітыкі ў СССР, якой там дарэчы ня было аж з канца 1920-ых гадоў. Усе пасяджэньні Зьезду трансьліраваліся ў жывых эфіры па радыё й на тэлебачаньні. Мільёны савецкіх грамадзянаў у рэжыме рэальнага часу сачылі за тым, як упершыню з высокіх трыбунаў Крамлёўскага палацу зьездаў гучала крытыка камуністычнага ладу.

Апошнія тры гады існаваньня Савецкага Саюза менавіта Зьезд народных дэпутатаў, як асноўны інстытут грамадзка-палітычнага жыцьця, стаў асяродкам змаганьня апазыцыі й махіны Камуністычнай Партыі.

На Зьезьдзе менавіта Міжрэгіянальная дэпутацкая група стала галоўным асяродкам апазыцыі да Міхаіла Гарбачова. У гэтую групу сярод іншых уваходзілі: вынаходнік вадароднай бомбы, дысыдэнт акадэмік Андрэй Дзьмітрыевіч Сахараў, будучы прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын, мэр Масквы Гаўрыла Папоў. Ад Беларусі ў Міжрэгіянальную дэпутацкую групу ўвайшлі Васіль Быкаў, Станіслаў Шушкевіч ды Аляксандар Дабравольскі.

Пра І Зьезд народных дэпутатаў СССР узгадвае яго ўдзельнік Аляксандар Дабравольскі.

Аляксандар Дабравольскі: Зьезд народных дэпутатаў СССР стаў фактычным пераломам у гісторыі гэтай імпэрыі. Пераломам не ў тым значэньні, што менавіта зьезд разбурыў Савецкі Саюз, ён бы разваліўся і без гэтага зьезду. Я маю на ўвазе пералом, які дзякуючы Зьезду, адбыўся ў масавай сьвядомасьці савецкага кіраўніцтва й грамадзян. Зьезд – гэта першая спроба, ад словаў ды лёзунгаў пра дэмакратыю й лібэралізацыю, перайсьці да сапраўдных дзеяньняў. Менавіта тады стала зразумела, што ўжо ніколі ня будзе так як гэта было раней. Адкрыліся пэўныя шлюзы й людзі перасталі маўчаць. Уладзе ўжо давялося іх слухаць. (...)

Поўную гутарку з Народным дэпутатам Савецкага Саюза Аляксандрам Дабравольскім слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле

Эдуард Жолуд

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт