Польшча фінансуе рамонт дому Чэслава Немэна ў Старых Васілішках
Улады Польшчы выдзяляюць грошы на рамонт польскіх гістарычных аб'ектаў за мяжой.
На рамонт і рэканструкцыю помнікаў гісторыі за мяжой польскія ўлады плянуюць прызначыць 6 мільёнаў злотых ( больш за 1 мільён 398 тысяч эўра), паведамляе „Rzeczpospolita”. Рэканструкцыяй помнікаў займаецца Інстытут Polonika, які на днях абвясьціў сьпіс аб'ектаў польскай культурнай спадчыны за мяжой, якімі зоймуцца кансэрватары. Працы будуць праводзіцца, у прыватнасьці, ва Ўкраіне, Летуве, Беларусі, але таксама ў Францыі й Злучаных Штатах Амэрыкі.
Большая частка кансэрватарскіх прац заплянаваная на ўсходніх тэрыторыях даваеннай Польшчы. Адным зь цікавейшых праектаў зьяўляецца кансэрвацыя фрэскаў у пасьляезуіцкай царкве ў Львове.
Польскія спэцыялісты будуць таксама працаваць у Львоўскім армянскім саборы Ўсьпеньня Найсьвяцейшай Панны Марыі.
Вельмі цікавым праектам зьяўляецца працяг рэканструкцыі калегіяльнай царквы Сьвятой Тройцы ў Алыцы. Праца ідзе таксама ў калегіяце сьвятога Лаўрэнцыя ў Жоўкве, а таксама на базыльянскіх могілках у Крэмянцы.
Таксама некалькі тыдняў таму „Rzeczpospolita” паведамляла пра тое, што будзе адрамантаваны сямейны дома вядомага польскага сьпевака й выхадца зь Беларусі Чэслава Немэна ў Старых Васілішках (Шчучынскі раён Гарадзенскай вобласьці). Інстытут Polonika фінансуе, сярод іншага, рамонт даху будынка.
У сваю чаргу ў Латвіі будуць працягвацца работы па аднаўленьні парафіяльнага касьцёла сьвятога Людвіка ў Краслаўцы.
„Праца інстытуту не засяроджваецца выключна на былых усходніх тэрыторыях Польшчы”, - кажа дырэктар Poloniki Дарота Янішэўска-Якубяк (Dorota Janiszewska-Jakubiak). Яна дадае, што ў выпадку былых усходніх земляў прыярытэтам зьяўляецца захаваньне гістарычных помнікаў, у сваю чаргу ў выпадку Заходняй Эўропы й ЗША гаворка ідзе пра кансэрватарскія працы.
аз