Logo Polskiego Radia
Print

У Расеі ўзмацніўся ціск на журналістаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 10.06.2019 16:52
  • У Расеі ўзмацніўся.mp3
Прафэсія журналіста ў сёньняшнія часы лічыцца даволі небясьпечнай.
Foto: EPA/SERGEI ILNITSKY Dostawca: PAP/EPA

Узровень небясьпекі залежыць ад краіны, у якой працуюць журналісты. Найбольш спрыяльныя ўмовы для парцы журналістаў у скандынаўскіх краінах Эўропы. На постсавецкай прасторы сытуацыя значна горшая. Яскрава гэта бачна на прыкладзе Расеі.

Паводле «Рэйтынга свабоды прэсы», які штогод публікуе міжнародная няўрадавая арганізацыя «Рэпарцёры бязь межаў», Расея займае 149 месца са 180 краін па ўзроўню бясьпекі парцы журналістаў. Акурат паміж Банглядэшам ды Вэнэсуэлай.

У першую чаргу ў гэтай краіне за апошнія гады вырас ціск на незалежных журналістаў ды незалежныя СМІ. З аднаго боку, гэты ціск аказваецца праз прыняцьце больш жорсткага заканадаўства, калі крытыка ўлады раўняецца да злачынства. З другога боку, журналісты часта становяцца аб’ектамі правакацый ды нападаў з боку ўрадавых структур ды сілавікоў.

На днях такая сытуацыя здарылася з сьледчым журналістам «Медузы» Іванам Галуновым. Паліцыянты падкінулі яму наркотыкі ды затрымалі. Пад ціскам грамадзкага пратэсту і рэзанансу журналіста накіравалі пад хатні арышт, а не ў турму.

Пра сытуацыю са свабодай прэсы ў Расеі мы размаўляем з палітолягам Паўлам Усавым.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт