У Варшаве працягваецца Усходнеэўрапейская навуковая канфэрэнцыя
Інстытут Усходняй Эўропы ўжо ў 16 раз зладзіў міжнародны сымпозіюм, прысьвечаны ўсёахопным дасьледаваньням кранаў Цэнтральнай і Усходняй Эўропы. Дзясяткі навукоўца з розных краінаў сьвету ў тым ліку й зь Беларусі дзеляцца вынікамі сваіх навуковых пошукаў.
Бадай што адной з самых яскравых прамоваў першага дня Канфэрэнцыі быў даклад генэрала Польскага войска ў адстаўцы, былога намесьніка начальніка польскага Генштаба Анджэй Фалькоўскага. Генэрал Фалькоўскі ў размове з Беларускай службе закрануў магчымасьць палітычных зьменаў у Беларусі.
Анджэй Фалькоўскі: Беларусь у вельмі складанай сытуацыі. Знаходзячыся, у якасьці савецкай рэспублікі ў зоне ўплыву Расеі, фактычна так ніколі з гэтай зоны Беларусь і не выходзіла. У гэтай краіне павінна адбывацца рэвалюцыйныя зьмена, інакш сытуацыя застанецца такой, якая яна ёсьць зараз. Я нікога не заклікаю да рэвалюцыі, але без сыстэмных зьменаў там нічога ня будзе. Не ведаю, ці гэта будзе зьвязана са зьменай эліт, але і стан гаспадаркі, і дзяржаўнага апарату, і ўзброеных сілаў дэманструюць, што зьмены ў бліжэйшым часе не наступяць.
Аднак Усходнеэўрапейская канфэрэнцыя канфэрэнцыя пераважна прысьвечаная вынікам 30-годзьдзя пасьля каляпсу камуністычнай сыстэмы ў Эўропе. Першы амбасадар незалежнай Украіны ў Расеі Ўладзімер Крыжаноўскі правёў прамыя паралелі паміж мінулым і сучаснасьцю.
Першы міністар замежных спраў незалежнай Беларусі Пятро Краўчанка зачытаў даклад прысьвечаны развалу Савецкага Саюзу. Пятро Краўчанка быў чальцом беларускай дэлегацыі падчас падпісаньня Белавескіх пагадненьняў у сьнежні 1991 года.
Усходнеэўрапейскай канфэрэнцыя гэта самая маштабная сустрэча дасьледчыкаў Усходняй і Цэнтральнай Эўропы ў Польшчы. Канфэрэнцыя зьбірае мноства замежных экспэртаў, у тым ліку з далёкіх каўкаскіх краінаў. Кіраўнік армянскага ўплывовага Аналітычнага цэнтру па глябалізацыі й рэгіянальнай супрацы Сьцяпан Грыгарян пракамэнтаваў нядаўні рэвалюцыйныя зьмены ў Армэніі.
Усходнеэўрапейская навуковая канфэрэнцыя працягнецца, якая праходзіць у Варшаўскім Унівэрсытэце працягнецца ў нядзелю 30 чэрвеня. Менавіта на гэты дзень заплянаваныя панэлі прысьвечаныя Беларусі.
Выказваньні экспэртаў слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле
эж
Інстытут Усходняй Эўропы ўжо ў 16 раз зладзіў міжнародны сымпозіюм, прысьвечаны ўсёахопным дасьледаваньням кранаў Цэнтральнай і Усходняй Эўропы. Дзясяткі навукоўца з розных краінаў сьвету ў тым ліку й зь Беларусі дзеляцца вынікамі сваіх навуковых пошукаў.
Бадай што адной з самых яскравых прамоваў першага дня Канфэрэнцыі быў даклад генэрала Польскага войска ў адстаўцы, былога намесьніка начальніка польскага Генштаба Анджэй Фалькоўскага. Генэрал Фалькоўскі ў размове з Беларускай службе закрануў магчымасьць палітычных зьменаў у Беларусі.
Анджэй Фалькоўскі: Беларусь у вельмі складанай сытуацыі. Знаходзячыся, у якасьці савецкай рэспублікі ў зоне ўплыву Расеі, фактычна так ніколі з гэтай зоны Беларусь і не выходзіла. У гэтай краіне павінна адбывацца рэвалюцыйныя зьмена, інакш сытуацыя застанецца такой, якая яна ёсьць зараз. Я нікога не заклікаю да рэвалюцыі, але без сыстэмных зьменаў там нічога ня будзе. Не ведаю, ці гэта будзе зьвязана са зьменай эліт, але і стан гаспадаркі, і дзяржаўнага апарату, і ўзброеных сілаў дэманструюць, што зьмены ў бліжэйшым часе не наступяць.
Аднак Усходнеэўрапейская канфэрэнцыя канфэрэнцыя пераважна прысьвечаная вынікам 30-годзьдзя пасьля каляпсу камуністычнай сыстэмы ў Эўропе. Першы амбасадар незалежнай Украіны ў Расеі Ўладзімер Крыжаноўскі правёў прамыя паралелі паміж мінулым і сучаснасьцю, кртытыкуючы падыход Захаду да РФ.
Першы міністар замежных спраў незалежнай Беларусі Пятро Краўчанка зачытаў даклад прысьвечаны развалу Савецкага Саюзу. Пятро Краўчанка быў чальцом беларускай дэлегацыі падчас падпісаньня Белавескіх пагадненьняў у сьнежні 1991 года.Усходнеэўрапейскай канфэрэнцыя гэта самая маштабная сустрэча дасьледчыкаў Усходняй і Цэнтральнай Эўропы ў Польшчы. Канфэрэнцыя зьбірае мноства замежных экспэртаў, у тым ліку з далёкіх каўкаскіх краінаў. Кіраўнік армянскага ўплывовага Аналітычнага цэнтру па глябалізацыі й рэгіянальнай супрацы Сьцяпан Грыгарян пракамэнтаваў нядаўнія рэвалюцыйныя зьмены ў Армэніі.