Huta Stalowa Wola пераходзіць у рукі кітайскага інвэстара
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
10.01.2012 15:15
Сума кантракту не выяўляецца. Раней неафіцыйна гаварылася аб 250 мільёнах злотых (~73 мільёны даляраў).
У палацы ў Баранаве Сандамерскім на Падкарпацьці палякі падпісавюць дамову аб продажы часткі буйнога заводу Huta Stalowa Wola кітайскаму канцэрну Guangxi LiuGong. Уступная дамова ў гэтай справе была падпісаная год раней у Кітаі. Сума кантракту не выяўляецца. Раней неафіцыйна гаварылася аб 250 мільёнах злотых (~73 мільёны даляраў). Гэта найбуйнейшая кітайская інвэстыцыя ў Польшчы.
Грошы атрыманыя з продажу часткі мэталюргічнага завода Huta Stalowa Wola будуць прызначаныя на мадэрнізацыю ваеннай вытворчасьці завода й на замацаваньне завода Huta Stalowa Wola на пазыцыі лідара ў гэтай галіне вытворчасьці. Ваенная частка завода застаецца ў польскіх руках.
Liu Gong плянуе запусьціць новыя вытворчыя лініі, мадэрнізаваць залы й паставіць уласныя тэхналёгіі.
Кітайцы заяўляюць, што Stalowa Wola гэта іх пляцдарм у краінах Эўрапейскага Зьвязу.
Прафсаюзы ў выніку перамоваў зь інвэстарам атрымалі гарантыі занятасьці на 4,5 гадоў і 3-працэнтнае павелічэньне заработнай платы. Сацыяльным пакетам ахоплены таксама 840 рабочых камэрцыйнай часткі Dressta.
Guangxi LiuGong Machinery належыць да 500 найбуйнейшых прадпрыемстваў у Кітаі. Грамадзянская частка завода Huta Stalowa Wola спэцыялізуецца на вытворчасьці цяжкай будаўнічай тэхнікі. Вырабляе бульдозеры, трубаўкладчыкі, колавыя пагрузчыкі й экскаватары-пагрузчыкі. Прадукты са штампам HSW можна знайсці ў больш чым 80 краінах на ўсіх кантынэнтах.
яс