Logo Polskiego Radia
Print

Эўрапейскі эканамічны кангрэс у Катавіцэ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.03.2012 13:55
Прафэсар Ежы Бузэк паведаміў пра пляны на VІ Эўрапейскі эканамічны кангрэс.

/

Ужо чацьвёрты раз горад Катавіцэ стане гаспадаром сустрэч найбольш важных фігур у палітыцы, бізнэсе, навуцы й эканоміцы. Падрыхтавана 11 спэцыяльных месцаў, дзе паміж 14 і 16 траўня адбудзецца Эўрапейскі эканамічны кангрэс 2012 (European Economic Congress – EEC). Тры дні кангрэсу запоўняць дыскусіі, сустрэчы, дадатковыя мерапрыемствы, удзел у якіх возьме каля 6 тысяч гасьцей з усяго сьвету.

Кіраўніком Праграмнай рады Эўрапейскага эканамічнага кангрэсу абраны Ежы Бузэк, прэзыдэнт Эўрапейскага парлямэнта ў 2009-2011 гадах, што сьведчыць пра высокі ўзровень плянаваных падзей.

Вядучай тэмай гэтага году стане стратэгія ЭЗ, якая мае на мэце вырашыць праблемы пазыковага крызысу й эканамічнага спаду. Пытаньнем для абмеркаваньня будзе таксама эўрапейскі энэргетычны плян 2050, які павінен вызначыць шлях да нізкавугляроднай эканомікі, ды акрэсьліць палітыку абароны клімату ў кантэксьце канкурэнтаздольнасьці індустрыі. Тэматыка IV EEC выйдзе па-за рамкі Старога Сьвету. Актыўныя дэбаты плянуюцца на тэмы эканамічнага супрацоўніцтва Эўропы зь Кітаем. Эўра-2012 як вялікі бізнэс-праект – гэта яшчэ адна тэма Эўрапейскага эканамічнага кангрэсу.

Падчас кангрэсу плянуецца таксама ўручэньне ўзнагарод парталу portalsamorzadowy.pl у конкурсе Лепшыя камунальныя інвэстыцыі ў 2012 годзе, фінал кампаніі Энэргазьберагальная Польшча, а таксама ўзнагароды Польскага агенцтва разьвіцьця й прадпрымальніцтва.

кл/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт