Logo Polskiego Radia
Print

Выпраўленчая калёнія для былога віцэ-міністра

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 25.03.2013 10:46
Да трох з паловаю гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму прысуджаны ў панядзелак былы намесьніка міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Яўген Полудзень.

Ён быў прызнаны вінаватым у перавышэньні службовых паўнамоцтваў, інфармуе інтэрнэтавае выданьне газэты "Rzeczpospolita".

Вайсковая калегія Вярхоўнага суду таксама прысудзіла Полудня да канфіскацыі маёмасьці й пазбавіла яго званьня палкоўніка. Рашэньне зьяўляецца канчатковым.

Працэс быў няяўным. Падсуднага таксама абвінавачвалі ў хабарніцтве, але суд прызнаў, што ягоная віна па гэтым пункце не была даказаная.

Полудзень быў арыштаваны 8 сьнежня 2011 г. і з таго часу знаходзіўся ў арышце. Напрыканцы сьнежня 2011 года ён быў зьняты з пасады.

Як падкрэсліваюць беларускія незалежныя СМІ, Полудзень добра вядомы ўдзельнікам дэмакратычных акцый пратэсту, якія праходзілі ў краіне пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 года, паколькі пад яго камандаваньнем адбываліся масавыя арышты лукашэнкаўскіх апанэнтаў.

Полудзень знаходзіцца ў коле чыноўнікаў беларускага рэжыму, ахопленых забаронаю на ўезд у Эўрапейскі Зьвяз і Злучаныя Штаты Амэрыкі.

эб/rp.pl


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт