Logo Polskiego Radia
Print

„У кастрычніку пачнем збор подпісаў”

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 04.09.2013 16:41
  • janukievic.mp3
Гэтак заяўляюць ініцыятары кампаніі "Народны рэфэрэндум".


Да Новага года ініцыятары "Народнага рэфэрэндуму" плянуюць сабраць 50 тысяч подпісаў. Такая дэклярацыя прагучала з вуснаў апазыцыйных лідараў на прэс-канфэрэнцыі, праведзенай 4 верасьня ў Менску. Згаданыя 50 тысяч подпісаў неабходныя паводле Канстытуцыі для таго, каб зьвярнуцца ў Нацыянальны сход з патрабаваньнем ініцыяваць рэфэрэндум.

Арганізатары кампаніі „Народны рэфэрэндум” заяўляюць, што будуць старацца сабраць такую колькасьць подпісаў, ад якой немагчыма будзе адмахнуцца. Цяпер палітыкі вядучых апазыцыйных партый Беларусі, такіх як кампанія "Гавары праўду", Партыя БНФ, Беларуская сацыялдэмакратычная партыя "Грамада" ды Рух "За свабоду", ставяць перад сабою мэту вызначыцца зь пяцьцю пытаньнямі для рэфэрэндуму. Пасьля таго, як у кастрычніку канчаткова будуць сфармуляваныя пытаньні, пачнецца збор подпісаў, якія накіруюць у Палату прадстаўнікоў. Пра гэта ў размове зь Эльвірай Богдан распавёў лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

/размову слухайце, калі ласка, у далучаным гукавым файле/

Пачатак кампаніі "Народны рэфэрэндум" быў абвешчаны ў траўні. Апазыцыйныя лідэры чакаюць, што ідэя "Народнага рэфэрэндуму" будзе прывабнай для людзей і кампанія знойдзе падтрымку ў насельніцтва.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт