ЗША палюць на ўкраінскіх алігархаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        14.03.2014 17:09
                    
                                 
                
                
                    У Вене мясцовая паліцыя затрымала аднаго з найбагацейшых украінцаў – Дзьмітра  Фірташа.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         Тэму асьвятляе штодзёнка “Gazeta Wyborcza”.
Фірташ разбагацеў на супрацоўніцтве з Газпромам, пастаўляючы газ у Эўропу, у тым ліку і Польшчу.
Амэрыканскі дэпартамэнт  юстыцыі высунуў абвінавачаньні ў дачыненьні да ўкраінскага алігарха ў карупцыі ды кіраваньні злачыннай групай. У першыю чаргу для мафійнага боса Сямёна Магілевіча, піша польскае выданьне.
Паводле амэрыканскага часопіса “Forbes”, ягоная маёмасьць складае 1,7 мільярдаў даляраў. Найбольш пасьпяховым пэрыядам для бізнэсу Фірташа былі часы кіраваньня Віктара Януковіча. Нядаўна ён заявіў, што падтрымлівае новыя ўлады Ўкраіны.
юл