Прыхаваная дэвальвацыя
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
22.12.2014 11:19
Кацярына Барнукова: Гэта найгоршае з магчымых рашэньняў.
Абвал расейскага рубля ня мог не паўплываць на сытуацыю ў Беларусі, якая залежыць ад эканомікі вялікага суседа, - піша Dziennik – Gazeta Prawna. Але для ўладаў у Менску дэвальвацыя – гэта палітычнае пытаньне, тым больш перад прэзыдэнцкімі выбарамі. Замест дэвальвацыі прыдумалі 30-працэнтны падатак на пакупку валюты.
“Людзі не дурныя і разумеюць, што Расея абвалілася, а ва Ўкраіне самі бачыце, якая сытуацыя. Гэта нашыя найважнейшыя рынкі збыту. Пры такім краху мы атрымліваем менш валюты. А попыт на валюту расьце, і таму расьце яе цана – тлумачыў Аляксандар Лукашэнка рашэньне Нацбанку.
Цягам апошніх гадоў у Беларусі некалькі разоў была праведзеная дэвальвацыя, але ніколі не было яе перад выбарамі. Пасьля такіх апэрацый беларусы пачынаюць пратэставаць. У 2011 годзе была акцыя пратэстаў “Стоп, бянзін!” супраць росту цэнаў паліва, пазьней маўклівыя пратэсты. Ахвярным казлом стаў кіраўнік Нацбанку Пётр Пракаповіч, якога Лукашэнка зьняў з пасады.
Падатак на набыцьцё валюты – гэта нішто іншаe, як прыхаваная дэвальвацыя. Вінаваты кіраўнік дзяржавы. Ён выдаў забарону правядзеньня дэвальвацыі. У выніку немагчыма правесьці яе правільным чынам, - адзначыў эканаміст Сяргей Чалы.
“Гэта найгоршае з магчымых рашэньняў, - мяркуе эканамістка Кацярына Барнукова. – Навошта рабіць квазі-дэвальвацыю, калі можна зрабіць сапраўдную, і падтрымаць такім чынам беларускіх экспартэраў?”. На думку адмыслоўцаў, канкурэнтназдольнасьць беларускай эканомікі ўпала на адну трэцюю.
Dziennik – Gazeta Prawna/нг