Logo Polskiego Radia
Print

Калінінград становіцца буйным палігонам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.06.2015 14:19
Мілітарная роля Калінінградзкай вобласьці зноўку расьце.

Пасьля распаду Савецкая Саюза вайсковая роля Калінінградзкай вобласьці зьменшылася. Аднак цяпер яна зноўку расьце й становіцца пагрозай для суседзяў, у тым ліку для Польшчы, перасьцерагае тыднёвік „Do Rzeczy”.

Адкрываючыся на Захад Калінінград мог бы перастаць выконваць ролю вайсковай казармы й пачаць новы этап цывілізацыйнага разьвіцьця, то бок стаць памостам паміж Эўропай і Расеяй. А ягонае геаграфічнае разьмяшчэньне было б не праблемай, а козырам.

Аднак падзеі апошняга году сьведчаць пра тое, што вобласьць зноў атрымлівае вайсковае значэньне, а ейная мілітарызацыя наступае хуткімі тэмпамі.

Сымбалем гэтых зьменаў сталі ракетныя пускавыя ўстаноўкі „Іскандэр”. Пра тое, што яны на тэрыторыі Калінінградзкай вобласьці, гаварылася ўжо даўно. Аднак зусім нядаўна чуткі былі афіцыйна пацьверджаныя.

У студзені бягучага году кіраўнік расейскага Генэральнага штабу адмірал Валерый Герасімаў прызнаў, што адна з асноўных мэтаў Міністэрства абароны - узмацненьне ўзброеных сілаў менавіта ў Калінінградзкай вобласьці.

У сьнежні ў вобласьці адбыліся буйныя манэўры з удзелам 9 тысяч жаўнераў.

Варта дадаць, што Калінінград - гэта таксама галоўная база Балтыйскага флёту. Тут дыслякуецца большая частка караблёў, а на суднабудаўнічым заводзе „Янтар” будуюць новыя, чытаем у выданьні „Do Rzeczy”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт