Gazeta Wyborcza: Гэта першая ў сьвеце глябальная дамова аб абмежаваньні выкідаў цяплічных газаў, якая пачне дзейнічаць з 2020 году.
Што запісана на 31 старонцы дакумэнту?
1. Заклік да абмежаваньня росту тэмпэратуры ў сьвеце да 2 градусаў, а найлепш да 1,5 градуса.
2. Каб глябальнае пацяпленьне не перавысіла згаданых 2 градусаў, штогадовая эмісія СО2 у атмасфэру ў 2030 годзе ня можа перакрочыць 40 млд тон. Пасьля павінна моцна зьмяншацца.
3. Заклік, каб падпісанты дакумэнту кожныя пяць гадоў інфармавалі аб сваіх намаганьнях абмежаваць колькасьць выкідаў.
4. Пакліканьне адмысловага фонду на суму 100 млд даляраў, якія бяднейшыя краіны будуць выкарыстоўваць для змаганьня з забруджаньнем плянэты.
5. Заклік, каб яшчэ да 2020 году краіны прадпрынялі крокі на карысьць зьмяншэньня выкідаў цяплічных газаў, ратыфікуючы пратакол з Кіёта.
6. Дакумэнт сьцьвярджае, што розныя краіны маюць розныя абавязацельствы ў абмежаваньні выкідаў. Гэта вынікае, між іншым, зь іх гаспадарчага разьвіцьця.
7. Абмежаваньне выкідаў цяплічных газаў павінна распачацца як мага хутчэй, а ў другой палове стагодзьдзя сьвет павінен выкідваць у атмасфэру столькі цяплічных газаў, колькі прырода й магчымыя новыя тэхналёгіі змогуць іх паглынуць.
З красавіка пагадненьне будзе падпісвацца ў сядзібе ААН у Нью-Ёрку, а потым паасобныя краіны будуць яго ратыфікаваць. Пагадненьне ўвойдзе ў жыцьцё месяц пасьля таго, як прынамсі 55 краін, якія разам адказваюць за 55% сусьветных выкідаў, падпішуць дакумэнт.
Каб стабілізаваць клімат, сусьветныя выкіды СО2 павінны былі б пачаць зьмяншацца да 2030 году. Пасадка лясоў і новыя тэхналёгіі могуць дапамагчы ў ачышчэньні паветра, але ключавым зьяўляецца абмежаваньне СО2.
ав