Logo Polskiego Radia
Print

Славяне, мы любім ідылію

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 24.02.2016 12:42
Грамадзкая думка хоча простых чорна-белых схем. Для адных Валэнса - герой, для іншых - здраднік.

У выданьні «Rzeczpospolita» разважаньні палітоляга, былога эўрадэпутата Марэка Мігальскага аб справе супрацоўніцтва Леха Валэнсы са спэцслужбамі. Дыскусія чорна-белая. Для адных Валэнса застаецца героем, які перамог Савецкі Саюз і ніколі не паддаўся. Яны не ў стане зразумець, што іх ідал мог мець у жыцьці розныя моманты, таксама слабасьці. Для іншых легендарны правадыр «Салідарнасьці» заўсёды быў агентам Болекам, які вядзе гульню супраць уласнай Айчыны.

Ніводзін з бакоў не ў стане зразумець, што жыцьцё бывае цудоўна складаным і неадназначным. Валэнса быў і героем, і здраднікам. Быў фанатычна адважным і ганебна баязьлівым. Быў чалавекам як з жалеза, так і з гліны. А на самой справе быў проста чалавекам.

Як сказаў калісьці Міцкевіч: «Славяне, мы любім ідылію». Грамадзкая думка хоча простых чорна-белых схем. Гэта зразумела, але цяжка зразумець лідараў палітычнага жыцьця, якія пры дапамозе Валэнсы б’юць па сваіх апанэнтах. Многія сёньняшнія ворагі Валэнсы працавалі разам з ім у 80-ыя гады, а нават у свабоднай Польшчы. Тады ім не перашкаджала супрацоўніцтва з «агентам». Цяпер жа карыстаюцца ім як інструмэнтам палітычнай барацьбы. Вялікія словы і высокі тон прыхоўваюць нізкія і подлыя памкненьні. Грамадзтва любіць ідылію, а гэтым карыстаюцца цынічныя палітыкі.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт