"Наша Ніва" зьмяняе фармат
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
11.05.2016 13:47
Галоўнай будзе інтэрнэт-вэрсія, папяровае выданьне выйдзе толькі раз у месяц.
nn.by
Найстарэйшая беларуская газэта «Наша Ніва» вырашыла зьмяніць свой фармат. Зь 1 ліпеня важнейшай стане інтэрнэт-вэрсія выданьня, а папяровы варыянт будзе выходзіць толькі раз у месяц. Цяпер газэта паяўляецца ў шапіках і паштовых скрынках падпісчыкаў кожны тыдзень. Чым было выклікана такое рашэньне? Гэтае пытаньне мы задалі намесьніку галоўнага рэдактара выданьня Зьміцеру Панкаўцу.
Слухайце далучаны гукавы файл
«Наша Ніва» была заснаваная ў 1906 годзе, праіснавала да 1915-га. Была адноўлена ў 1991 годзе. Папяровы штомесячнік захавае выдавецкую традыцыю. У ім будзе друкавацца аналітыка, гутаркі, гісторыя, літаратура. Індэкс для падпіскі застаецца той самы, што і раней.
нг