Logo Polskiego Radia
Print

Трансатлянтычная сварка

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 17.05.2016 17:00
Даўно не было столькі напружаньня ў адносінах паміж Лёнданам ды Вашынгтонам.
Donald TrumpDonald Trumpflickr.com/Gage Skidmore

Тэму асьвятляе штодзёнка “Gazeta Wyborcza”.

Неўзабаве стане яшчэ горш, так заявіў ўчора кандыдат у прэзыдэнты ЗША Дональд Трамп, зазначаючы, што ня хутка стасункі двух сталіц паправяцца. У выпадку перамогі апошняга, газэта не выключае такой пэрспэктывы. Трампа ў брытанскай сталіцы ня любяць пасьля ягоных выказваньняў наконт мусульман, каб забараніць ім уезд на тэрыторыю ЗША. У Лёндане дадзеную ініцыятыву назвалі дурной, ды зладзілі пэтыцыю, каб забараніць уезд Трампу на брытанскія выспы. Цяпер у дадатак мэрам Лёндану стаў мусульманін. Амэрыканскі кандыдат ужо запрапанаваў таму памерацца вынікамі тэсту IQ.

У выпадку ягонай перамогі сытуацыя можа яшчэ пагоршыцца, зазначае выданьне. Сёньня ЗША забясьпечвае 75% бюджэту НАТО, ды пачалі нарошчваць свае вайсковую прысутнасьць у Эўропе. Трапм заяўляе, што краіны, якіх ЗША бароняць павінны за гэта плаціць. У адваротным выпадку, Амэрыка спыніць іх падтрымку. Працэс распаду заходняга блёку можа прысьпешыць выхад Брытаніі з ЭЗ. Аб’яднаная Эўропа распадзецца, расейцы павялічаць ціск на краіны Цэнтральнай Эўропы, а ЗША перанясуць сваю актыўнасьць у Азію, піша выданьне.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт