Logo Polskiego Radia
Print

“Quo vadis” Генрыка Сянкевіча па-беларуску

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 03.09.2016 17:03
  • quo vadis.mp3
3-га верасьня ў Польшчы чытаюць раман Г. Сянкевіча "Quo vadis". У нас - фрагмэнт беларускага перакладу.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда на чытаньні рамана Г. Сянкевіча Прэзыдэнт Анджэй Дуда на чытаньні рамана Г. Сянкевіча PAP/Rafał Guz

Трэцяга верасьня ў Польшчы праходзіць пятая ўжо акцыя “Народнае чытаньне”. Сёлета палякі чытаюць “Quo vadis” Генрыка Сянкевіча. Раман, у якім апісаны Рым у часы Нэрона, быў выбраны ў інтэрнэт-галасаваньні зь пяці кніг.

“Гэта прыгожы, цудоўны раман пра каханьне, пра падзеньне імпэрыі, але найперш пра сілу веры, якая часам здольная перасунуць гару”, - сказаў у лютым прэзыдэнт Анджэй Дуда, абвяшчаючы вынік галасаваньня.

Акрамя рамана Генрыка Сянкевіча ў галасаваньні прымалі ўдзел: “Мужыкі” Ўладыслава Рэйманта, “Вясельле” Станіслава Выспяньскага, “Попел” Стэфана Жаромскага ды раман Марыі Дамброўскай “Ночы й дні”.

Акцыя “Народнае чытаньне” арганізуецца прэзыдэнтам Польшчы з 2012 году. У Варшаве, як штогод, “Народнае чытаньне” адбываецца ў Саскім садзе. На прыгожай сцэне пад акампаніямэнт і з удзелам прэзыдэнцкай пары з 11 гадзіны раман Генрыка Сянкевіча чытаюць вядомыя акторы.

У сувязі з гэтай акцыяй мы прапануем Вашай увазе фрагмэнт рамана “Quo vadis” у перакладзе на беларускую мову Пятра Татарыновіча – каталіцкага сьвятара, доктара тэалёгіі, рэлігійнага й культурна-асьветнага дзеяча, удзельніка беларускага хрысьціянскага руху, выкладчыка, выдаўца, рэдактара, пісьменьніка, перакладчыка й публіцыста. Ягоны беларускі пераклад “Quo vadis” быў выдадзены лацінкай у Рыме ў 1956 годзе ў выдавецтве Зьніч, заснаваным беларускімі эмігрантамі. Кірылічны варыянт рамана “Quo vadis” у перакладзе таго ж Пятра Татарыновіча выйшаў у 2002 годзе ў Менску з прадмовай Віктара Мартыненкі.

Паслухайма фрагмэнт размовы каханкі Нэрона Кляўдыі Актэ з закладніцай Нэрона, хрысьціянкай Лігіяй Калінай, якая паходзіла з таямнічай краіны Лігаў.

Чытаюць Ніна Баршэўская, Яланта Сьмялоўская і Аляксандар Папко

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт