Беларусь ня хоча быць расейскай мішэньню
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        04.11.2016 15:30
                    
                                 
                
                    
                
                
                    Менск выпрацаваў свой “трэці шлях” адносін з Масквой.
                
                
                    
                         Foto: pixabay.com
Foto: pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Беларусь імкнецца будаваць свой нэўтралітэт, не дражнячы Крэмль. Пакуль беларускім уладам гэта ўдаецца. Як доўга? Пра гэты спыталіся экспэрта. 
Апошнія гады Расея на постсавецкай прасторы дзейнічала па двум сцэнарам: актывізацыя інтэграцыйных схемаў альбо ціск ды рэпрэсіі (у тым ліку вайсковага характару) за жаданьне жы спробу вырвацца з-пад кантролю Масквы. Беларускія ўлады спрабуюць вырвацца з гэтай схемы ды шукаюць свой шлях. Палітоляг Сяргей Богдан з Цэнтру Астрагорскага назваў яго “вымушаным нэўтралітэтам”. Маўляў афіцыйны Менск схіляецца да гэтай палітыкі, бо гэта адзіны шанец, каб краіна магла захавацца, а цяперашняе кіраўніцтва не страціла ўладу. Экспэрт перакананы, што беларускім уладам пакуль удаецца ўтрымліваць балянс у адносінах з Масквой. Як гэта дасягаецца, распавядае адмысловец.
Поўную размову слухайце ў гукавым файле
Размаўляў Юры Ліхтаровіч