Logo Polskiego Radia
Print

Вaўку-нелегалу пагражае сьмерць у Нямеччыне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.02.2017 15:22
Улады Саксоніі палічылі маладога ваўка небясьпечным і вырашылі ліквідаваць яго.
Photo: pixabay.com

Польскі воўк зь Ніжнесылескіх бароў аддзяліўся ад зграі й перасек мяжу зь Нямеччынай. У Польшчы за паўтарагадовым Пумпакам (Pumpak) назіралі навукоўцы зь Інстытута аховы прыроды Польскай акадэміі навук.

„Гэта цяжкая сытуацыя, асабліва для маладых ваўкоў, якія мусяць самастойна шукаць ежу на чужой зямлі”, - тлумачыць у размове з выданьнем „Gazeta Wyborcza” дасьледчык з ПАН Катажына Баярска (Katarzyna Bojarska). Яна дадае, што малады воўк хоча заснаваць уласную зграю й з гэтай мэтай перайшоў у лясы Саксоніі. Там яго часта бачылі нават удзень, нярэдка воўк падыходзіў да чалавечага жыльля.

Нямецкая арганізацыя „Lupus” сачыла за зьверам пры дапамозе гэтак званых фатаграфічных пастках. Эколягі пераганялі яго далей ад населеных пунктаў і, як кажуць, дзякуючы гэтаму Пумпак стаў радзей набліжаюцца да вёсак. Арганізацыя зьвярнулася да ўладаў Саксоніі з просьбай уключыць ваўка ў навуковую праграму.

Але ў той жа час нямецкія СМІ сталі паведамляць, што воўк уваходзіць на падворкі. Улады раёну Герліц падалі заяву ў Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя Саксоніі на адстрэл ваўка і ў студзені атрымалі на гэта згоду.

Польскія навукоўцы згаджаюцца, што Пумпак таксама раней набліжаўся да населеных пунктаў, але ніколі ня быў агрэсіўным у адносінах да людзей або хатніх жывёлаў.

Катажына Баярска за набліжэньне ваўка да вёсак абвінавачвае людзей.

„Калі людзі бачаць маладых ваўкоў, яны фатаграфуюць іх, пакідаюць ежу. Такім чынам вучаць іх, што найлягчэй ежу можна знайсьці непадалёк ад чалавечых дамоў”, - кажа дасьледчыца.

Польскія й нямечкія эколягі сумесна зь Інстытутам аховы прыроды ПАН заклікалі ўлады Саксоніі адмовіцца ад адстрэлу маладога ваўка. У інтэрнэце можна падпісаць адпаведную заяву па гэтай справе, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт