За КС Польшчу хутчэй за ўсё не пакараюць, магчымы штраф за ўцекачоў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        17.05.2017 11:32
                    
                                 
                
                
                    Пытаньне парушэньня Польшчай прынцыпаў прававой дзяржавы абмяркоўвалася на сустрэчы міністраў ЭЗ.
                
                
                    
                         www.pixabay.com
www.pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Эўрапейская камісія будзе працягваць перамовы з Польшчай на тэму вырашэньня канфлікту, зьвязанага з працай Канстытуцыйнага суду, але няма гаворкі пра санкцыі.
Пытаньне парушэньня Польшчай прынцыпаў прававой дзяржавы абмяркоўвалася ўчора на сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЭЗ – піша «Dziennik Gazeta Prawna». Гэта былі першыя такога тыпу дэбаты ў гісторыі Эўрапейскага Зьвязу. Бальшыня дзяржаў згадзілася з намесьнікам старшыні ЭК Франсам Цімэрмансам, што неабходна весьці дыялёг з Польшчай. Цімэрманс стараўся астудзіць эмоцыі, ён заявіў, што ня хоча весьці канфрантацыю зь ніводнай дзяржавай, але адчувае адказнасьць за прынцыпы дэмакратыі і права.
Польшчы пагражаюць аднак штрафы па іншай прычыне. Эўрапейская камісія паведаміла, што можа быць пачатая працэдура пакараньня за парушэньне законаў, калі Польшча, Вугоршчына ды Аўстрыя не пачнуць да чэрвеня прымаць разьмеркаваных уцекачоў. Толькі гэтыя тры краіны не прынялі аніводнага бежанца.
Згодна Лісабонскім дамоўленасьцям, калі нейкая краіна-сябар ЭЗ парушае права, то існуе магчымасьць пазбавіць яе права голасу ў Эўрапейскай радзе, а нават прыпыніць у правах чальца. Аднак дзеля гэтага патрэбная згода ўсіх кіраўнікоў краін і ўрадаў, а такая згода ў актуальнай палітычнай сытуацыі вельмі малаверагодная.
Dziennik Gazeta Prawna/нг