Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве абмяркоўвалі будучыню Эўразьвязу (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.06.2017 16:44
  • Бэнілюкс.mp3
З гэтай мэтай у польскую сталіцы зьехаліся кіраўнікі ўрадаў Вышаградзкай групы й Бэнілюксу.
PAP/Paweł Supernak

Будучыня Эўрапейскага Зьвязу, супольная абаронная палітыка й выхад Вялікабрытаніі з Эўразьвязу – гэта асноўныя тэму, якія закраналіся падчас сустрэчы прэм'ер-міністраў краін Вышаградзкай групы й Бэнілюксу ў Варшаве.

Яшчэ перад пачаткам сустрэчы ў інтэрвію для бэльгійскай газэты „Le Soir” Бэата Шыдла заявіла, што кіраўнікі ўрадаў Вышаградзкай групы й краін Бэнілюксу дамовіліся гаварыць шчыра й не пазьбягаць складаных пытаньняў.

PAP/Paweł
PAP/Paweł Supernak

Прэм'ер ацаніла, што хоць Вышаградзкая група й краіны Бэнілюксу часта адрозьніваюцца ў меркаваньнях на розныя тэмы, то іх аб’ядноўвае прыхільнае стаўленьне да адзінага рынку ЭЗ.

Экспэрт Цэнтру ўсходніх дасьледаваньняў Анджэй Садэцкі (Andrzej Sadecki) адзначае, што дыскусіі ў гэткім складзе адбываліся ўжо ў мінулым, хоць цягам апошніх гадоў, сапраўды, такіх сустрэчаў было мала.

Паводле Садэцкага, у цяперашні час краіны Бэнілюксу, то бок мытна-эканамічнага зьвяза трох краінаў: Бэльгіі, Нідэрляндаў і Люксэмбургу, шукаюць розных нагодаў, каб пагаварыць пра будучыню Эўрапейскага Зьвязу.

Анджэй Садэцкі: Два дні пасьля сустрэчы з Вышаградзкай групай краіны Бэнілюксу сустракаюцца з групай нардыцкіх і балтыйскіх краінаў. Таму сустрэча ў Варшаве ўпісваецца ў цыкл размоваў, датычных будучыні Эўразьвязу.

Тым ня менш экспэрт нагадвае, што па многіх пытаньнях Эўразьвяз, краіны Бэнілюкса й Вышаградзкай групы адрозьніваюцца ў сваіх пазыцыях.

Анджэй Садэцкі: Разыходжаньні выразныя. Напрыклад, Бэльгія, Нідэрлянды й Люксэмбург выказваюцца за паглыбленьне інтэграцыі й яны ня супраць стварэньня розных групаў супрацоўніцтва ў рамках Эўразьвязу. Гэтага, напрыклад, баіцца цяпер Польшча. Разыходжаньні ў поглядах бачныя таксама па пытаньнях міграцыі.

Тым ня менш, гэткія сустрэчы – нагода для абмену думкамі адносна тэмаў, зьвязаных з Эўразьвязам. Тым больш, што Вышаградзкая група дазваляе пагаварыць зь іншымі партнэрамі звонку, дадае Садэцкі.

Анджэй Садэцкі: Напрыклад, з Балгарыяй, Румыніяй, Славеніяй, Харватыяй і краінамі Балтыі. Апрача таго дае шанец на размову з партнэрамі на Захадзе. Падчас польскага старшынства ў Вышаградзкай групе адбылася сустрэча Вышаградзкая група-Нямеччына. Таксама размовы з краінамі Бэнілюксу ствараюць шанец на паглыбленьне эўразьвязаўскай інтэграцыі.

Сустрэча кіраўнікоў урадаў Польшчы, Вугоршчыны, Чэхіі, Славаччыны, Бэльгіі, Нідэрляндаў й Люксэмбурга прайшла па ініцыятыве прэм'ер Бэаты Шыдла, падкрэсьліў прэс-сакратар ураду Рафал Бахэнэк (Rafał Bochenek).

Паводле яго, сёньняшняя сустрэча - гэта перавядзеньне палітычных адносін на вышэйшы ўзровень. Дагэтуль стасункі адбываліся на ўзроўні міністраў замежных спраў.

„Гэта выдатная магчымасьць для ўмацаваньня супрацоўніцтва й дыялёгу па ключавых эўрапейскіх пытаньнях”, - сказаў прэс-сакратар польскага ўраду.

Ён дадаў, што перамовы датычылі таксама эканамічных пытаньняў, павышэньня канкурэнтаздольнасьці эўрапейскай эканомікі і ўмацаваньня агульнага рынку на аснове чатырох свабодаў.

PAP/Paweł
PAP/Paweł Supernak

Саміт быў таксама нагодай для абмеркаваньня міграцыйнага крызысу й прапанаваных спосабаў барацьбы зь ім. У сваю чаргу ў аспэкце тэрарыстычных, кібэрнэтычных і гібрыдных пагрозаў абмяркоўвалася агульная бясьпека й абаронная палітыка Эўразьвязу.

PAP/Paweł
PAP/Paweł Supernak

Па выніках спатканьня кіраўнічка польскага ўраду заявіла, што гэткія сустрэчы служаць распрацоўцы агульных пазыцый у рамках Эўразьвязу.

Бэата Шыдло: Сытуацыя ў Эуропе патрабуе ад нас узмоцненай каардынацыі дзеяньняў, абмену думкамі й меркаваньнямі з нашымі партнэрамі, саюзьнікамі й сябрамі з усяе супольнасьці. Выключна такім чынам мы можам дасягнуць рашэньняў, якія задаволяць нас усіх.

Бэата Шыдла запэўніла таксама, што Вышаградзкая група й краіны Бэнілюксу маюць агульны погляд на спосабы вядзеньня ўсходняй палітыку Эўразьвязу.

Бэата Шыдло: Мы бачым неабходнасьць актыўнага ўдзелу ў разьвіцьці „Ўсходняга партнэрства” й падтрымку рэформаў ва Ўкраіне. Мы выказваемся за адкрытую палітыку ў дачыненьні да тых усходніх суседзяў, якія хочуць бліжэй супрацоўнічаць з ЭЗ і ажыцьцяўляць праэўрапейскія рэформы.

Пасьля заканчэньня сустрэчы прэм’ераў у Каралеўскім Замку ў Варшаве адбылася цырымонія перадачы кіраўніцтва ў Вышаградзкай групе. Падчас мерапрыемства Бэата Шыдла падсумавала апошні год польскага старшынства ў групе, у тым ліку рэалізаваныя ініцыятывы.

PAP/Paweł
PAP/Paweł Supernak

Паводле віцэ-міністра замежных спраў Яна Дзядзічака (Jan Dziedziczak), польскае старшынства ў Вышаградзкай групе было вельмі пасьпяховым. Паводле палітыка, Польшча, Чэхія, Славаччына й Вугоршчына цягам апошняга году гаварылі ў адзін голас.

Ян Дзядзічак: Мы прасоўвалі замежную палітыку карысную для нашага рэгіёну. Гэта важна, каб існавала арганізацыя, якая прасоўвае палітыку краінаў-членаў ЭЗ і NATO, якіх аб’ядноўваюць падобны гістарычны вопыт і падобныя выклікі ў замежнай палітыцы.

Нагадаем, Польшча старшынствуе ў арганізацыі да канца чэрвеня бягучага году. З 1 ліпеня працай Вышаградзкай групы будзе кіраваць Вугоршчына.

аз

У Варшаве абмяркоўвалі будучыню Эўразьвязу (ФОТА)
З гэтай мэтай у польскую сталіцы зьехаліся кіраўнікі ўрадаў Вышаградзкай групы й Бэнілюксу.
Будучыня Эўрапейскага Зьвязу, супольная абаронная палітыка й выхад Вялікабрытаніі з Эўразьвязу – гэта асноўныя тэму, якія закраналіся падчас сустрэчы прэм'ер-міністраў краін Вышаградзкай групы й Бэнілюксу ў Варшаве.
Тэму працягвае Анна Задрожна:
Яшчэ перад пачаткам сустрэчы ў інтэрвію для бэльгійскай газэты „Le Soir” Бэата Шыдла заявіла, што кіраўнікі ўрадаў Вышаградзкай групы й краін Бэнілюксу дамовіліся гаварыць шчыра й не пазьбягаць складаных пытаньняў.
Прэм'ер ацаніла, што хоць Вышаградзкая група й краіны Бэнілюксу часта адрозьніваюцца ў меркаваньнях на розныя тэмы, то іх аб’ядноўвае прыхільнае стаўленьне да адзінага рынку ЭЗ.
Экспэрт Цэнтру ўсходніх дасьледаваньняў Анджэй Садэцкі (Andrzej Sadecki) адзначае, што дыскусіі ў гэткім складзе адбываліся ўжо ў мінулым, хоць цягам апошніх гадоў, сапраўды, такіх сустрэчаў было мала.
Паводле Садэцкага, у цяперашні час краіны Бэнілюксу, то бок мытна-эканамічнага зьвяза трох краінаў: Бэльгіі, Нідэрляндаў і Люксэмбургу, шукаюць розных нагодаў, каб пагаварыць пра будучыню Эўрапейскага Зьвязу.
Анджэй Садэцкі: Два дні пасьля сустрэчы з Вышаградзкай групай краіны Бэнілюксу сустракаюцца з групай нардыцкіх і балтыйскіх краінаў. Таму сустрэча ў Варшаве ўпісваецца ў цыкл размоваў, датычных будучыні Эўразьвязу.
Тым ня менш экспэрт нагадвае, што па многіх пытаньнях Эўразьвяз, краіны Бэнілюкса й Вышаградзкай групы адрозьніваюцца ў сваіх пазыцыях.
Анджэй Садэцкі: Разыходжаньні выразныя. Напрыклад, Бэльгія, Нідэрлянды й Люксэмбург выказваюцца за паглыбленьне інтэграцыі й яны ня супраць стварэньня розных групаў супрацоўніцтва ў рамках Эўразьвязу. Гэтага, напрыклад, баіцца цяпер Польшча. Разыходжаньні ў поглядах бачныя таксама па пытаньнях міграцыі.
Тым ня менш, гэткія сустрэчы – нагода для абмену думкамі адносна тэмаў, зьвязаных з Эўразьвязам. Тым больш, што Вышаградзкая група дазваляе пагаварыць зь іншымі партнэрамі звонку, дадае Садэцкі.
Анджэй Садэцкі: Напрыклад, з Балгарыяй, Румыніяй, Славеніяй, Харватыяй і краінамі Балтыі. Апрача таго дае шанец на размову з партнэрамі на Захадзе. Падчас польскага старшынства ў Вышаградзкай групе адбылася сустрэча Вышаградзкая група-Нямеччына. Таксама размовы з краінамі Бэнілюксу ствараюць шанец на паглыбленьне эўразьвязаўскай інтэграцыі.
Сустрэча кіраўнікоў урадаў Польшчы, Вугоршчыны, Чэхіі, Славаччыны, Бэльгіі, Нідэрляндаў й Люксэмбурга прайшла па ініцыятыве прэм'ер Бэаты Шыдла, падкрэсьліў прэс-сакратар ураду Рафал Бахэнэк (Rafał Bochenek).
Паводле яго, сёньняшняя сустрэча - гэта перавядзеньне палітычных адносін на вышэйшы ўзровень. Дагэтуль стасункі адбываліся на ўзроўні міністраў замежных спраў.
„Гэта выдатная магчымасьць для ўмацаваньня супрацоўніцтва й дыялёгу па ключавых эўрапейскіх пытаньнях”, - сказаў прэс-сакратар польскага ўраду.
Ён дадаў, што перамовы датычылі таксама эканамічных пытаньняў, павышэньня канкурэнтаздольнасьці эўрапейскай эканомікі і ўмацаваньня агульнага рынку на аснове чатырох свабодаў.
Саміт быў таксама нагодай для абмеркаваньня міграцыйнага крызысу й прапанаваных спосабаў барацьбы зь ім. У сваю чаргу ў аспэкце тэрарыстычных, кібэрнэтычных і гібрыдных пагрозаў абмяркоўвалася агульная бясьпека й абаронная палітыка Эўразьвязу.
Па выніках спатканьня кіраўнічка польскага ўраду заявіла, што гэткія сустрэчы служаць распрацоўцы агульных пазыцый у рамках Эўразьвязу.
Бэата Шыдло: Сытуацыя ў Эуропе патрабуе ад нас узмоцненай каардынацыі дзеяньняў, абмену думкамі й меркаваньнямі з нашымі партнэрамі, саюзьнікамі й сябрамі з усяе супольнасьці. Выключна такім чынам мы можам дасягнуць рашэньняў, якія задаволяць нас усіх.
Бэата Шыдла запэўніла таксама, што Вышаградзкая група й краіны Бэнілюксу маюць агульны погляд на спосабы вядзеньня ўсходняй палітыку Эўразьвязу.
Бэата Шыдло: Мы бачым неабходнасьць актыўнага ўдзелу ў разьвіцьці „Ўсходняга партнэрства” й падтрымку рэформаў ва Ўкраіне. Мы выказваемся за адкрытую палітыку ў дачыненьні да тых усходніх суседзяў, якія хочуць бліжэй супрацоўнічаць з ЭЗ і ажыцьцяўляць праэўрапейскія рэформы.
Пасьля заканчэньня сустрэчы прэм’ераў у Каралеўскім Замку ў Варшаве адбылася цырымонія перадачы кіраўніцтва ў Вышаградзкай групе. Падчас мерапрыемства Бэата Шыдла падсумавала апошні год польскага старшынства ў групе, у тым ліку рэалізаваныя ініцыятывы.
Паводле віцэ-міністра замежных спраў Яна Дзядзічака (Jan Dziedziczak), польскае старшынства ў Вышаградзкай групе было вельмі пасьпяховым. Паводле палітыка, Польшча, Чэхія, Славаччына й Вугоршчына цягам апошняга году гаварылі ў адзін голас.
Ян Дзядзічак: Мы прасоўвалі замежную палітыку карысную для нашага рэгіёну. Гэта важна, каб існавала арганізацыя, якая прасоўвае палітыку краінаў-членаў ЭЗ і NATO, якіх аб’ядноўваюць падобны гістарычны вопыт і падобныя выклікі ў замежнай палітыцы.
Нагадаем, Польшча старшынствуе ў арганізацыі да канца чэрвеня бягучага году. З 1 ліпеня працай Вышаградзкай групы будзе кіраваць Вугоршчына.
аз
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт