Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт распрацуе ўласную рэформу судовай сыстэмы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.07.2017 15:52
  • Дуда наклаў вэта.mp3
Анджэй Дуда наклаў вэта на два з трох законаў па рэформе судовай сыстэмы ў Польшчы.
PAP/Paweł Supernak

Прэзыдэнт распрацуе ўласную рэформу судовай сыстэмы
Анджэй Дуда наклаў вэта на два з трох законаў па рэформе судовай сыстэмы ў Польшчы.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда заявіў, што выкарыстае права вэта ў дачыненьні да законаў аб Вярхоўным судзе й Дзяржаўнай судзейскай радзе, аўтарства кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць”.
Кіраўнік польскай дзяржавы падкрэсьліў, што ён зьяўляецца прыхільнікам рэформы судовай сыстэмы ў Польшчы, аднак, паводле яго, зьмены не павінны выклікаць такіх сумневаў у грамадзтве, як гэта адбываецца цяпер.
Анджэй Дуда таксама падкрэсьліў, што ў польскай традыцыі генпракурор ніколі ня меў такіх паўнамоцтваў, якія дазвалялі б яму ўмешвацца ў функцыянаваньне Вярхоўнага суда. Гэткая магчымасьць таксама выклікае сумневы кіраўніка польскай дзяржавы.
Анджэй Дуда: Закон аб Вярхоўным судзе й Закон аб Дзяржаўнай судзейскай радзе ня стануць часткай польскай судовай сыстэмы. Яны павінны быць падрыхтаваныя так, каб задаволілі нават праціўнікаў. Зразумела, няма такіх законаў, якія бескрытычна падабаюцца ўсім. Аднак ня можа быць і законаў, якія выклікаюць такія пратэсты - гэта недапушчальна.
Анджэй Дуда дадаў, што ў гэтай сытуацыі ён падрыхтуе ўласныя праекты рэформаў Вярхоўнага суду й Дзяржаўнай судзейскай рады.
Анджэй Дуда: Я гэтыя закону распрацую. Апошнім часам да мяне зьвярталіся шматлікія асобы з рознымі, як крытычнымі, так і станоўчымі заўвагамі наконт згаданых законаў. Яны таксама прапанавалі мне сваю дапамогу на выпадак, калі б я захацеў увесьці свае зьмены. Так, я хачу памяняць гэтыя законы ў рамках заканадаўчых паўнамоцтваў прэзыдэнта. Я хачу, каб судовая сыстэма ў Польшчы й жыцьцё грамадзянаў у гэтай галіне былі лепшымі. Спадзяюся, што дзякуючы падтрымцы экспэртаў, законапраекты ўдасца падрыхтаваць цягам двух месяцаў.
Анджэй Дуда папярэдзіў, што дзяржава, якая пакутуе ад унутраных спрэчак, ня мае шанцаў эфэктыўна разьвівацца. Таму прэзыдэнт заклікаў усіх супакоіць эмоцыі.
Анджэй Дуда: Я заклікаю да спакою й разважнасьці, як тых, хто ствараюць права, так і апазыцыю. Шаноўнае спадарства, ня можа быць так, што палітыкі, якія павінны быць адказнымі людзьмі, выходзяць на вуліцу й заклікаюць да беспарадкаў і злачынстваў. Дэманстрацыя – гэта санкцыянаваная форма пратэсту ў дэмакратычнай дзяржаве, але беспарадкі й заклікі да зьвяржэньня ўлады – не. Зьвяржэньне ўлады можа адбывацца выключна шляхам выбараў.
Яцэк Сасін (Jacek Sasin) ад партыі „Права й справядлівасьць” прызнае, што ён зьдзіўлены рашэньнем прэзыдэнта. У эфіры TVP Info дэпутат пераконваў, што судовая сыстэма ў Польшчы патрабуе хуткага рэфармаваньня.
Яцэк Сасін: Рэформа судовай сыстэмы ў Польшчы – неадкладная. Пра гэта сьведчыць як колькасьць парушэньняў, якія ў гэтай сыстэме назіраюцца, так і колькасьць грамадзянаў, якія судом у Польшчы не давяраюць. Я баюся, што рашэньне прэзыдэнта можа прычыніцца да таго, што на сапраўдную рэформу судовай сыстэмы ў Польшчы трэба будзе яшчэ доўга чакаць.
У сваю чаргу рашэньне прэзыдэнта хваліць старшыня апазыцыйнай Польскай сялянскай партыі. Уладзіслаў Касіняк-Камыш (Władysław Kosiniak- Kamysz) заявіў, што яго партыя гатовая да супрацоўніцтва з прэзыдэнтам па распрацоўцы новых законаў.
Уладзіслаў Касіняк-Камыш: Мы гатовыя пачаць гэтую супольную працу па рэфармаваньні судовай сыстэмы ў Польшчы разам з прэзыдэнтам.
Віцэ-сьпікер Сэйму Станіслаў Тышка (Stanisław Tyszka) з апазыцыйнага руху „Kukiz'15” спадзяецца, што вэта прэзыдэнта паўплывае на суцішэньне эмоцыяў і станоўчую рэформу судовай сыстэмы.
Станіслаў Тышка : Я спадзяюся, што цяпер пачнецца хуткая й эфэктыўная праца над рэформай судовай сыстэмы ў Польшчы. Нагадаю, што палякам найбольш не падабаецца зацягваньне справаў у судзе.
Анджэй Галіцкі (Andżej Halicki) з апазыцыйнай „Грамадзянскай плятформы” лічыць, што вэта прэзыдэнта - гэта толькі пачатак шляху. Ён лічыць, што цяпер прэзыдэнт павінен правесьці шырокія кансультацыі.
У сваю чаргу дэпутатка ад апазыцыйнай партыі „Nowoczesna” Каміля Гасюк-Піговіч (Kamila Gasiuk- Pihowicz) дадае, што праца над рэформай судовай сыстэмы павінна праходзіць за „круглым сталом”.
Каміля Гасюк-Піговіч: Гэта (вэта прэзыдэнта- рэд.) сьведчыць пра адкрытасьць на размовы. Шкада, што яны не адбыліся раней, але лепш позна, чым увогуле. Менавіта шляхам такіх размоваў, за круглым сталом павінны ўзьнікаць рэформы. Рэформы, якія ня будуць мець дэспатычнага характару, але ў якіх будзе адна мэта – павелічэньне эфэктыўнасьці судовай сыстэмы.
Цяпер законы аб Вярхоўным судзе й Дзяржаўнай судзейскай радзе, аўтарства кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць”, вернуцца ў Сэйм. Дзеля адхіленьня прэзыдэнцкага вэта кіроўная партыя патрабуе большасьці 3/5 галасоў.
Таксама сёньня стала вядома, што Анджэй Дуда падпіша трэці законапраект, датычны рэформы судовай сыстэмы. Гаворка ідзе пра Закон аб судах агульнай юрысдыкцыі. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэзыдэнта Кшыштаф Лапіньскі (Krzysztof Łapiński).
Закон аб судах уводзіць, між іншым, новы прынцып падзелу працы паміж судзьдзямі, які будзе адбывацца паводле вынікаў жараб’ёўкі. Закон таксама мяняе правілы прызначэньня й вызваленьня ад пасады старшыняў судоў. Па гэтай справе большыя паўнамоцтвы атрымлівае міністар юстыцыі.
Паводле кіроўнай партыі, гэтыя зьмены павінны загарантаваць непрадузятасьць судзьдзяў, вызваленьне іх спад ціску начальства і ўвядзеньне празрыстай сыстэмы прасоўваньня па службовай лесьвіцы.
Нагадаем, рэформа судовай сыстэмы, аўтарства кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць”, падзяліла ня толькі палітыкаў, але таксама польскае грамадзтва. Улады пераконваюць, што прапанаваныя зьмены ліквідуюць паталёгію ў судовай сыстэме й павялічаць ейную эфэктыўнасьць.
Праціўнікі зьменаў падазраюць, што ўрад хоча аддаць кантроль над судамі палітыкам.
Больш за тыдзень па гэтай справе ў Варшаве й іншых гарадах Польшчы праходзяць акцыі пратэсту, у якіх удзельнічаюць тысячы людзей. Удзельнікі дэманстрацыяў патрабавалі, каб прэзыдэнт выкарыстаў права вэта ў дачыненьні да ўсіх трох законаў па рэформе судовай сыстэмы ў краіне.
аз

Станіслаў Тышка: Я спадзяюся, што цяпер пачнецца хуткая й эфэктыўная праца над рэформай судовай сыстэмы ў Польшчы. Нагадаю, што палякам найбольш не падабаецца зацягваньне справаў у судзе.

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт