Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Дуда выступіў у якасьці арбітра ў палітычнай спрэчцы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.07.2017 14:34
Польскія штодзёнкі падзеленыя ў ацэнцы падвойнага вэта прэзыдэнта Анджэя Дуды.
PAP/Paweł Supernak

Анджэй Дуда выступіў у якасьці арбітра ў палітычнай спрэчцы
Польскія штодзёнкі падзеленыя ў ацэнцы падвойнага вэта прэзыдэнта Анджэя Дуды.
Вэта прэзыдэнта Анджэя Дуды, якое ён плянуе накласьці на два з трох законаў, падрыхтаваных кіроўнай партыяй „Права й справядлівасьць” з мэтай рэфармаваньня судовай сыстэмы ў Польшчы, гэта галоўная тэма ў сёньняшніх польскіх газэтах. Дарэчы, меркаваньні наконт прэзыдэнцкага рашэньня падзеленыя.
Галоўны рэдактар газэты „Rzeczpospolita” Багуслаў Хработы (Bogusław Chraboty) пераконвае, што гэта пералом у польскай палітыцы.
Паводле яго, прэзыдэнт выступіў у якасьці арбітра ў палітычнай спрэчцы, ствараючы шанец на ейнае заканчэньне. „Ён выліў вядро халоднай вады на галовы палітыкаў правых сілаў, але й зрабіў жэст у бок апазыцыі, спадзеючыся на заканчэньне дэманстрацыяў у буйных гарадах Польшчы”, - піша галоўны рэдактар газэты „Rzeczpospolita”.
Больш асьцярожна прэзыдэнта хваліць „Gazeta Wyborcza”. Паводле яе, Анджэй Дуда змагаецца за незалежнасьць, а яго вэта – гэта, перш за ўсё, посьпех грамадзянаў, якія ў апошнія дні пратэставалі на вуліцах польскіх гарадоў. Намесьнік галоўнага рэдактара Яраслаў Курскі (Jarosław Kurski) нагадвае, што той жа самы Анджэй Дуда абвясьціў аб падпісаньні закона аб судах агульнай юрысдыкцыі, які дае міністру юстыцыі й генпракурору велізарную ўладу над судзьдзямі.
„Dziennik Gazeta Prawna” пераконвае, што сваім рашэньнем прэзыдэнт раскалоў кіроўную партыю „Права й справядлівасьць”. Спасылаючыся на свае крыніцы інфармацыі газэта паведамляе, што праца над прэзыдэнцкімі законамі аб Вярхоўным судзе й Дзяржаўнай судзейскай радзе ўжо ідзе.
У сваю чаргу Адрыян Станоўскі (Adrian Stanowski) у выданьні „Gazeta Polska Codziеnnie” канстатуе, што такім чынам „Анджэй Дуда ўзяў на сябе адказнасьць ня толькі за тое, ці Польшча ўрэшце стане справядлівай краінай, але й за ўвесь працэс аднаўленьня дзяржавы й заканчэньня посткамуністычнага ладу”.
У сваю чаргу „Nasz Dziennik” сьцьвярджае, што рашэньне Анджэя Дуды разагнала „чорныя хмары, якія згусьціліся над судзейскай вярхушкай”.
аз


Вэта прэзыдэнта Анджэя Дуды, якое ён плянуе накласьці на два з трох законаў, падрыхтаваных кіроўнай партыяй „Права й справядлівасьць” з мэтай рэфармаваньня судовай сыстэмы ў Польшчы, гэта галоўная тэма ў сёньняшніх польскіх газэтах. Дарэчы, меркаваньні наконт прэзыдэнцкага рашэньня падзеленыя.

Галоўны рэдактар газэты „Rzeczpospolita” Багуслаў Хработы (Bogusław Chraboty) пераконвае, што гэта пералом у польскай палітыцы.Паводле яго, прэзыдэнт выступіў у якасьці арбітра ў палітычнай спрэчцы, ствараючы шанец на ейнае заканчэньне. „Ён выліў вядро халоднай вады на галовы палітыкаў правых сілаў, але й зрабіў жэст у бок апазыцыі, спадзеючыся на заканчэньне дэманстрацыяў у буйных гарадах Польшчы”, - піша галоўны рэдактар газэты „Rzeczpospolita”.

Больш асьцярожна прэзыдэнта хваліць „Gazeta Wyborcza”. Паводле яе, Анджэй Дуда змагаецца за незалежнасьць, а яго вэта – гэта, перш за ўсё, посьпех грамадзянаў, якія ў апошнія дні пратэставалі на вуліцах польскіх гарадоў. Намесьнік галоўнага рэдактара Яраслаў Курскі (Jarosław Kurski) нагадвае, што той жа самы Анджэй Дуда абвясьціў аб падпісаньні закона аб судах агульнай юрысдыкцыі, які дае міністру юстыцыі й генпракурору велізарную ўладу над судзьдзямі.

Dziennik Gazeta Prawna” пераконвае, што сваім рашэньнем прэзыдэнт раскалоў кіроўную партыю „Права й справядлівасьць”. Спасылаючыся на свае крыніцы інфармацыі газэта паведамляе, што праца над прэзыдэнцкімі законамі аб Вярхоўным судзе й Дзяржаўнай судзейскай радзе ўжо ідзе.

У сваю чаргу Адрыян Станоўскі (Adrian Stanowski) у выданьні „Gazeta Polska Codziеnnie” канстатуе, што такім чынам „Анджэй Дуда ўзяў на сябе адказнасьць ня толькі за тое, ці Польшча ўрэшце стане справядлівай краінай, але й за ўвесь працэс аднаўленьня дзяржавы й заканчэньня посткамуністычнага ладу”.

У сваю чаргу „Nasz Dziennik” сьцьвярджае, што рашэньне Анджэя Дуды разагнала „чорныя хмары, якія згусьціліся над судзейскай вярхушкай”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт