Беларускія казакі выступілі ў Орлі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
04.09.2017 18:52
Зоркай фэсту «Арлянскія сустрэчы» быў беларускі ансамбль зь Менска «Бацька Aтаман».
radyjo.net/Я.Смялоўская
На разьвітаньне лета, у апошнія выходныя ў мястэчку Орля на Падляшшы штогод праходзіць народны фэст «Арлянскія сустрэчы». Мерапрыемства ладзяць мясцовыя ўлады разам з Беларуска-грамадзка-культурным таварыствам.
Сёлета зоркай канцэрта быў беларускі ансамбль зь Менска «Бацька Атаман». Калектыў дае ня толькі музычны канцэрт. Кожны саліст дасканала валодае казачай зброяй, і кожны паказаў гэта на сцэне.
Рэпартаж у далучаным файле
Падрыхтавала Яланта Сьмялоўская