У праграме візыта перамовы з кіраўнікамі польскай дзяржавы – прэзыдэнтам ды прэм’ер-міністрам.
Візыт турэцкага прэзыдэнта пачаўся цырымоніяй афіцыйнага прывітаньня ў двары прэзыдэнцкага палацу ў Варшаве. Цырымонія прайшла з удзелам міністраў замежных спраў ды міністраў абароны дзьвюх краін. Для польскага боку гэта важны візіыт, заявіў прадстаўнік Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі.
Кшыштаф Шчэрскі: Турэччына – гэта ключавы партэр для Эўразьвязу на сёньняшнім этапе вырашэньня міграцыйнага крызысу. Пэрспэктывы гэтага супрацоўніцтва, як і стасункі ЭЗ -Турэччына зьяўляюцца вельмі важнай тэмай перамоваў.
Візыт Эрдагана пачалася з ягоных перамоваў з прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам. Кіраўнікі дзяржаў абмяркоўвалі важныя пытаньні з міжнароднай павесткі дня. Больш падрабязна перадае карэспандэнт Польскага радыё Караль Дармарос.
Караль Дармарос: На размовы двух прэзыдэнтаў было прызначана 45 хвілін. Чакаецца, што гэта будзе шчырая размова без забароненых тэмаў. Прэзыдэнт абмяркоўваюць адносіны Турэччына з NATO, стасункі Анкары з Брусэлем, а таксама міграцыя ды дамоўленасьць Турэччыны з ЭЗ, што паўплывала на зьмяншэньне плыні мігрантаў у Эўропу. Пры гэтым польскі бок плянуе закрануць тэму ўнутраных праблемаў Турэччыны. Анкару крытыкуюць на міжнароднай сцэне за ўнутраную палітыку. Разам з тым, гэта істотны партнэр для НАТО ды ЭЗ, каб зь мі не размаўляць.
Адным з вынікам перамоваў стала паглыбленьне будзе двухбаковага супрацоўніцтва. Пра гэта казаў на прэсавай канфэрэнцыі польскі прэзыдэнт Анджэй Дуда.
Анджэй Дуда: Мы толькі што падпісалі 5 важных дамоваў аб супрацоўніцтве паміж нашымі дзяржавамі. Гэта вынік нашых перамоваў пра вайсковае супрацоўніцтва, таксама супраца ў галіне культуры.
Таксама польскія ўлады заявілі, што падтрымліваюць палітыку Анкары аб далучэньні да Эўрапейскага Зьвязу. Турэччына заслугоўвае на гэта, зазначыў Анджэй Дуда.
Анджэй Дуда: Спадзяюся, што дарогі Турэччына ды Эз будуць весьці ў тым самым напрамку, а вынікам будзе поўнае сяброўства Турэччыны ў Эўразьвязе. Турэччына вельмі даўно імкнецца далучыцца да Супольнасьці, фармальна з 1963. Турэччына імкнецца зьмяняцца ды чакае ўступленьня.
У праграме візыта турэцкага прэзыдэнта ў Польшчы заплянаваны таксама сустрэчы з прэм’ер-міністрам краіны Бэатай Шыдла, маршалкамі Сэйму ды Сэнату – Марэкам Кухціньскім ды Станіславам Карчэўскім.
Юры Ліхтаровіч