Logo Polskiego Radia
Print

Гарачая вайна ў Сеціве

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 20.11.2017 15:01
14,05 тысяч хакерскіх атак штодня адбываецца на Польшчу.
Image: TheDigitalArtist/pixabay.com/CC0 Creative Commons
Image: TheDigitalArtist/pixabay.com/CC0 Creative Commons

За большасьцю з іх стаіць Крэмль, піша штодзёнка Rzeczpospolita».

Выданьне зазначае, што расейскія ўлады пашыраюць фронт змаганьня з Захадам. Пасьля ЗША, Францыі, Нямеччыны ды Гішпаніі, цэльлю кібэратакі з Крамля стала Польшча. У кастрычніку ды лістападзе расейскія хакеры правялі шэраг кібэратак на польскія міністэрствы, у першую чаргу Міністэрства абароны ды замежных спраў. Вірусы рассылаліся праз электронныя скрынкі ды выкарыстоўвалі прагалы ў бясьпецы тэкставых праграмаў ды праграмаў флэш.

Выданьне зазначае, што польскі ўрад пакуль змог адбіць гэтыя напады, але ўзровень небясьпекі вырас. З дадзеных фірмы F-Secure вынікае, што цягам апошніх 6 месяцаў, з Расеі было зьдзейсьнена больш за 2,5 мільёна спробаў лічбавых атак на Польшчу. Яны былі скіраваныя як на дзяржаўныя ўстановы, так і на фірмы ды звычайных карыстальнікаў, піша газэта.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт