Logo Polskiego Radia
Print

Увага: вы ўпадабалі расейскіх троляў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 24.11.2017 17:12
Такую інфармацыйную кампанію пачала сацыяльная сетка «Facebook».
Foto: screen z facebook.com

Тэму асьвятляе штодзёнка «Gazeta Wyborcza».

Facebook заявіў, што паінфармуе пра гэта мільёны карыстальнікаў. У першую чаргу ідзецца пра тых, хто ўпадабаў 290 падазроных профіляў у сацыяльнай сетцы, якія створаныя ў Расеі. Facebook перакананы, што за гэтымі профілямі стаяць крамлёўскія хакеры й прапагандысты, якія вялі дэзінфармацыйную кампанію падчас леташніх прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША. Паводле падлікаў выданьня, колькасьць людзей, якія праглядалі згаданыя профілі, пакідалі там свае ўпадабайкі ці камэнтары, можа быць нават 120 мільёнаў чалавек.

Дзеля гэтага адміністрацыя Facebook рыхтуе адпаведны інструмэнт, які будзе прадстаўлены карыстальнікам да канца бягучага года. Ён дазволіць любому жадаючаму праверыць профілі, што яны ўпадабалі. Ці сярод такіх няма падазроных профіляў, зьвязаных з тролямі ды стваральнікамі фальшывых навінаў.

Амэрыканскія ўлады лічаць, што гэта толькі першы крок у барацьбе з дэзінфармацыяй ды падманам у Сеціве. Яны заклікаюць іншыя буйныя амэрыканскія карпарацыі пайсьці па сьлядах Facebook-а, піша выданьне.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт